Сэн-Трапэ
| Сэн-Трапэ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
| Дэпартамэнт | Вар | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 7 м[2], 0 м[3], 115 м[3] і 31 м[4] | ||||
| Каардынаты | 43°16′25″ пн. ш. 6°38′23″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 83990[6] | ||||
| Нумарны знак | 83 | ||||
| Сайт | saint-tropez.fr (фр.) | ||||
| Сэн-Трапэ на мапе Францыі Сэн-Трапэ | |||||
Сэн-Трапэ́ (па-француску: Saint-Tropez, па-аксытанску: Sant Tropetz) — горад на поўдні Францыі ў дэпартамэнце Вар у рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Адно з найпрэстыжнейшых месцаў адпачынку. Насельніцтва складае 4 402 (2013).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першае селішча на месцы сучаснага Сэн-Трапэ было заснавана яшчэ ў II стагодзьдзі да н. э. Сваю сучасную назву горад атрымаў у гонар сьвятога Трафіма, які быў абезгалоўлены ў 60-я гады ў часы Нэрону пры ганеньнях на хрысьціянаў у раёне сучаснай Пізы. Паводле паданьня ягонае цела было пакладзенае ў стары човен разам зь пеўнем і сабакам. Гэты човен прыбіўся да берагу на месцы сучаснага гораду[7][8].
У 1637 годзе ў жыхарамі Сэн-Трапэ была адбітая атака 22 гішпанскіх галеонаў. Да гэтага часу ў гонар гэтага ў горадзе праводзіцца традыцыйнае шэсьце[9] .
Да Першай сусьветнай вайны Сэн-Трапэ быў адным з галоўных партоў Францыі на Міжземным моры. У 1920-я і 1930-я гады менавіта тут Поль Сыньяк вынайшаў тэхніку пуантылізму.
Аднак, да 1950-х горад быў мала вядомы шырокай публіцы. Новую папулярнасьць, асабліва сярод заможных людзей, ён атрымаў у 1956 годзе, калі ў Сэн-Трапэ здымаўся вядомы фільм «І Бог стварыў жанчыну» з Брыжыт Бардо у галоўнай ролі[10]. Пазьней папулярнасьці гораду дадала сэрыя кінакамэдыі пра «Жандара з Сэн-Трапэ» зь Люі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-sbhj18/Saint-Tropez/?zoom=19¢er=43.27324%2C6.63977&popup=43.27336%2C6.63982
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ The Search Engine that Does at InfoWeb.net
- ↑ San Torpete (Torpes, Torpè)
- ↑ Сэн-Трапэ
- ↑ Сэн-Трапэ
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |