Андрэйс Пумпурс
Андрэйс Пумпурс | |
| Дата нараджэньня | 22 верасьня (4 кастрычніка) 1841[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 1902[2] |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | хвароба[4] |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | паэт, пісьменьнік, афіцэр, сельскагаспадарчы працаўнік, землямер |
| Жанры | эпас |
| Узнагароды | |
А́ндрэйс Пу́мпурс (22 верасьня [ст. ст. 10 верасьня] 1841 году, Ліфляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя — 6 ліпеня [ст. ст. 23 чэрвеня] 1902 году, Рыга, Ліфляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя) — латыскі паэт, найбольш вядомы дзякуючы стварэньню эпічнага твору «Лачплэсіс» і бачны дзяяч руху младалатышы. Таксама прымаў удзел добраахвотнікам у вайне на баку Сэрбіі супраць Асманскай імпэрыі ў 1876 годзе, а таксама служыў афіцэрам у расейскім войску. Быў заўзятым прапагандыстам латыскай культуры.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў адным з трох дзяцей зь сям’і малазямельнага селяніна. Ня маючы магчымасьці працягнуць сваю адукацыю пасьля завяршэньня трохгадовага курсу з-за беднасьці сваёй сям’і, быў вымушаны працаваць каморнікам і рабіць брудную працу са сваім бацькам. Пумпурс захапляўся латыскай вуснай традыцыяй, асабліва моцна яму падабаліся легенды. Свае першыя вершы і раньнія накіды эпасу былі напісаны ў Пебалзе, сельскім цэнтры латыскай адукацыі і культурнага жыцьця паміж 1867 і 1872 гадамі.
Пасьля кароткага пэрыяду ў Рызе ён зьехаў у Маскву ў 1876 годзе, дзе пазнаёміўся са славянафіламі Іванам Аксакавым і Міхаілам Катковым. Пумпурс стаўся трэцім латыскім добраахвотнак, які змагаўся за Сэрбію і іншымі расейскімі хаўрусьнікамі супраць туркаў. Вайсковая кар’ера вымусіла яго зьехаць у Севастопаль, а затым у Адэсу, дзе ён атрымаў адукацыю афіцэра. У 1882 годзе ён вярнуўся на радзіму, дзе браў удзел у таемных сустрэчах руху нарадавольцаў. З 1895 году ён працаваў інтэндантам ў Дзьвінску. Памёр праз рэўматызм, пахаваны на могілках у Рызе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- 1 2 Pumpurs A. Karhunkaataja (фін.): Latvian kansallisankari / пер. E. Vaalgamaa — Helsinki: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, 1988. — С. 9. — 144 с.
- ↑ Пумпур Андрей Индрикович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Pumpurs A. Karhunkaataja (фін.): Latvian kansallisankari / пер. E. Vaalgamaa — Helsinki: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, 1988. — С. 10. — 144 с.