Дарэн Гібсан
Дарэн Гібсан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2012 2006—2007 2007—2008 2012—2017 2017—2018 2018—2019 2020—2021 |
Манчэстэр Юнайтэд → Антвэрпэн (арэнда) → Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз (арэнда) Эвэртан Сандэрлэнд Ўіган Атлетык Солфард Сіці |
31 (3) 25 (1) 21 (1) 51 (2) 27 (0) 18 (0) 8 (0) |
Зборныя | ||
2007—2016 | Ірляндыя | 26 (1) |
Дарэн Томас Дэніел Гібсан (па-ангельску: Darron Thomas Daniel Gibson; нарадзіўся 25 кастрычніка 1987 году, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — былы ірляндзкі футбаліст, паўабаронца. Быў гульцом зборнай Ірляндыі.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Манчэстэр Юнайтэд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гібсан гуляў за дзіцяча-юнацкі клюб з прадмесьця Дэры пакуль у 2004 годзе не перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». Дарэн дэбютаваў у клюбе 26 кастрычніка 2005 году ў матчы Кубка лігі супраць «Барнэту», выйшаўшы на замену Лі Мартыну. У сэзоне 2005—2006 гадоў рэгулярна гуляў за рэзэрвовую каманду «Манчэстэру». Ладна павандраваўшы па арэндах, нарэшце, у сэзоне 2008—2009 гадоў Дарэн пачаў апраўдваць надзеі й усё часьцей трапляў у асноўны склад клюбу. У сэзоне 2009—2010 гадоў Дарэн працягваў упэўнена гуляць і стаў адным з самых пэрспэктыўных гульцоў Прэм’ер-Лігі. Гібсан, які быў вядомы на той час як майстар далёкіх удараў, менавіта далёкімі ўдарамі забіў два галы ў браму «Тотэнгэму» ў матчы на Кубак Лігі.
«Эвэртан»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 студзеня 2012 году Гібсан падпісаў кантракт з «Эвэртанам» за неназваную суму[2][3]. Ён стаў чацьвертым экс-гульцом «Юнайтэд», які падпісаў кантракт з «Эвэртанам», пасьля Філа Нэвіла, Тыма Говарда й Люі Саа[4]. Дэбютаваў у складзе клюбу на наступны дзень у матчы супраць «Астан Вілы», які скончыўся ўнічыю 1:1[5].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дарэн стаў прычынай рознагалосьсяў паміж Ірляндзкай футбольнай асацыяцыяй і Футбольнай асацыяцыяй Ірляндыі аб правамернасьці гульцоў тых, хто нарадзіўся ў Паўночнай Ірляндыі прадстаўляць Рэспубліку Ірляндыя на міжнародным узроўні. У большасьці сваёй, гульцы, якія не нарадзіліся на тэрыторыі Асацыяцыі павінны пераканаць ФІФА у тым, што ў іх сапраўды ёсьць «сувязь», то бок паходжаньне або месца жыхарства, з гэтай тэрыторыяй. Аднак, унікальнае становішча ў Паўночнай Ірляндыі, дзе грамадзянства Рэспублікі Ірляндыя зьяўлялася правам «першародзтва» кожнага чалавека, які нарадзіўся на востраве Ірляндыя, азначала, што Гібсан меў права выступаць за зборную Рэспублікі Ірляндыя на міжнародным узроўні.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2011
- Уладальнік Кубка лігі: 2009, 2010
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Darron Gibson // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ "Gibson Signs On". evertonfc.com
- ^ "Darron Gibson joins Everton". ManUtd.com
- ^ "Manchester United misfit Darron Gibson set for £1 million switch to Everton". The Daily Telegraph.
- ^ "Aston Villa 1 – 1 Everton". BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
- Ірляндзкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Ірляндыі
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Антвэрпэн»
- Футбалісты клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»
- Футбалісты клюбу «Эвэртан» Лівэрпул
- Футбалісты клюбу «Сандэрлэнд»
- Футбалісты клюбу «Ўіган Атлетык»
- Футбалісты клюбу «Солфард Сіці»