Чэская кухня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Vepřo-knedlo-zelo
ПОліўка

Чэ́ская ку́хня — нацыянальныя культурныя традыцыі Чэхіі. Яна вельмі выразна абмежаваная тэрыторыяй Чэхіі. Блізкая да нямецкай (у прыватнасьці баварскай) і аўстрыйскай кухняў, а вось у параўнаньні зь італьянскай не настолькі здаровая і досыць цяжкая для засвойваньня. Кухня Чэхіі мае багатую разнастайнасьць палявых культур, садавіны, гародніны, ягадаў, рыбы і дзічыны.

Поліўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значнай часткай чэскай кухні і харчаваньня ёсьць суп. Найчасьцей яго вараць з розным начыньнем, зяленівам і расьліннымі спэцыямі. Часта супы запраўляюць бабовымі з доляй мяса, вяндлін альбо вантробаў, якія падаюць і як самастойную страву са здобай. Традыцыйныя поліўкі: бульбяная, часнычная, гуляшная, флякавая, фасолевая, капусная з кілбасою, ялавічная з кнэдлікамі і локшынай, кулайда(cs).

Асноўныя стравы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод галоўных страваў пераважаюць мясныя, галоўным чынам сьвініна, ялавічына і мяса птушкі(en). Папулярныя таксама і стравы з фаршу, прэснаводнай рыбы, труса і дзічыны.

Традыцыйныя стравы: сьвіны шніцэль, печаная сьвініна, розныя гуляшы, смажаны карп, мясны рулет.

Паляндвічны соўс зь вяршкамі

Незаменную ролю ў чэскай гастраноміі адыгрываюць соўсы, часта вельмі тлустыя і пажыўныя з ужываньнем вяршкоў. Традыцыйныя соўсы: кропавы, грыбны, таматны, сьмятанны, паляндвічны(cs) зь перцам.

У якасьці гарніру да мяса ў чэскай кухні ўжываюць адвараную капусту і шпінат, сучасныя гарніры (макароны, бульба, рыс) і спэцыфічныя чэскія кнэдлікі, якія гатуюць з мукі з даданьнем крышанага хлебу альбо з варанай бульбы, мукі і манкі.

У рэстарацыях найулюбёнейшай стравай ёсьць «смажак» (смажаны сыр), за ім утапенцы і сыр гермелін.

У сэзон у чэскай кухні прысутнічаюць і агароднінныя стравы (смажаная карфіёль, леча зь яйкамі), вялікую традыцыю маюць стравы зь лясных ці вырашчаных грыбоў, а таксама слодычы, садавіна і печыва.

З садавіны, акрамя звычайных відаў, вырошчваюць таксама абрыкосы і пэрсікі.

Напоі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піва «Pilsner Urquell»

Чэскае піва мае лагодны смак і выдатна пасуе да чэскіх страваў. Таксама ў Чэхіі расьце вінаград, пераважна на Маравіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чэская кухнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў