Абмеркаваньне:Дранікі
Жыды/габрэі
[рэдагаваць крыніцу]Слухай... А можа, усе ж такі лепей "габрэйскае", а не "жыдоўскае"? Гэтае слова ў адрозненьне ад "яўрэйскае" ды "жыдоўскае" дакладна ніякіх негатыўных каннатацый ня мае... --Cathleen 17:04, 9 Dec 2004 (UTC)
- Дык і гэтае слова да бальшавікоў ніякіх «негатыўных каннатацый» ня мела, а ніякіх «габрэяў» датуль і не было, здаецца... Зрэшты, мне ўсё роўна, можаш замяніць — а толькі раптам каму «габрэі» не спадабаюцца?.. ;) --Forion 19:35, 9 Dec 2004 (UTC)
- Але ж зараз ужо час пасьля бальшавікоў, таму слова гэтае мае негатыўнае адценьне.
- Дый у царскае Расеі яно мела негатыўнае адценьне, бо габрэі былі дыскрэдытаванай меншасьцю (гл. прыклад niggers у ЗША) --Sanitar 22:04, 9 Dec 2004 (UTC)
- Яно менавіта у беларускай мове негатыўнага адценьня ня мела. Толькі ў 20-я гады цэнзура пачала забараняць творы з гэтым словам, хоць нават супраць жы...га...яў... гэтых самых там нічога не казалася. Але, паўтараю, у мяне тут нейкай прынцыповай пазыцыі няма, проста не разумею сэнс ўсёй гэтай пятрушкі са словамі. Перапраўляйце, калі хто хоча. --Forion 08:14, 10 Dec 2004 (UTC)
Пра яйкі
[рэдагаваць крыніцу]Ніхрана падобнага — ёсьць посныя дранікі, у якія наогул кідаюць толькі бульбу надраную ды бульбу накрышаную. І нават калі ня посныя, дык яйка/сьмятана/сыракваша — рэчы ўзаемазамяняльныя, а адразу ўсё гэта ніхто не кладзе. :) --Forion 19:35, 9 Dec 2004 (UTC)
- а) падбіраем выразы
- б) з нацыянальными стравамі, як і зь іншымі "народнымі" дзяламі ёсьць свае складанасьці.
- в) яйка са сьмятанай рэчы неўзаемазамяняльныя. паверце\праверце. --Xaczyk 22:53, 9 Dec 2004 (UTC)
- Можна бязь яйка гатаваць. Паверце/праверце. ;)) --Forion 08:14, 10 Dec 2004 (UTC)
- Можна і бяз мукі (бульбы, солі і г.д.) --Xaczyk 09:47, 10 Dec 2004 (UTC)
- Без мукі будзе проста смажаная драная бульба. Дарэчы, мо варта пашукаць у Сеціве ці па кніжках — у колькіх са знойдзеных варыянтаў рэцэпту яйка згадваецца?.. --Forion 10:07, 10 Dec 2004 (UTC)
- Я думаю, што размовы з чалавекам, для якога яйкі і сьмятана ў цесьце выконваюць адну і тую ж функцыю бясплённыя. --Xaczyk 14:27, 10 Dec 2004 (UTC)
Дарэчы, пра іншыя кухні «гэтая страва вядомая» — таксама недакладна, бо ў кожнай краіне ў іх свая назва ды свае прыколы ў рэцэпце, так што хутчэй усё ж «падобныя стравы». І расейцы з Уралу іх такі ж жаруць, хочам мы гэтага ці не. :) --Forion 19:43, 9 Dec 2004 (UTC)
- І чаму гэта не адна страва? Рэцэптура супадае, паходзіць з адной крыніцы, распаўсюдзілася фактычна адначасова. Назвы розныя і ўсё? Цікавы аргумант. Трэба запісаць. Вось тое, што да Уралу дранікі пазьней даехалі -- факт медыцынскі. --Xaczyk 23:19, 9 Dec 2004 (UTC)
О, супэр. Выглядае, што Дранікі стане першым артыкулам у беларускай Вікіпэдыі, які атрымае лэйбу "нэўтральнасьць гэтага артыкулу выклікае сумненьне". ;)) -- --Rydel 23:23, 9 Dec 2004 (UTC)
Переклад
[рэдагаваць крыніцу]Вибачайте, що не Вашою мовою. Хочу запитати як перекласти "Кухар добра навучаны" на українську, або російську, ящо так простіше? Дякую--65.94.84.185 01:45, 31.жніўня.2006 (UTC)
- По-русски будет «Повар/Кухарь хорошо наученный/обученный». По-украински, к сожалению, только читаю :-( --EugeneZelenko 13:46, 31.жніўня.2006 (UTC)
Рэцэпты
[рэдагаваць крыніцу]А можа, ня трэ, а? Дзеля гэтага існуюць Вікіпадручнікі, а ў энцыкляпэдыі яны лішнія. Сапраўды. Julie 13:42, 17 красавіка 2008 (UTC)