Бабка
Бабка, драчона бульбяная[1] — страва з натаркаванае бульбы, запраўленая скваркамі, мясам і цыбуляй і сьпечаная на блясе. Страва беларускай кухні, папулярная таксама ў летувіскай кухні пад назовам кугеліс. Традыцыйна падаюць гарачай зь вяршкамі або малаком.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зьявілася на Блізкім Усходзе як сьвяточная страва кугель на жыдоўскі Пэйсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі й яек. Складнікамі зазвычай былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясьцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнык, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй.
У нашых краёх рэцэпт перажыў значныя зьмены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, летувісаў і ўкраінцаў гэтая страва зьявілася ў канцы XIX стагодзьдзя. Летувісы завуць яе паводле старое жыдоўскае назвы — кугеліс.
Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бабкай традыцыйна называлі салодкі пірог. У палякаў babka(pl) — традыцыйная сьвяточная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам ды пасыпаная цукровай пудраю.
Магчыма, беларускае найменьне стравы з бульбы іранічнае — ліцьвінская «бабка»[2].
Рэцэпты прыгатаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бабка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Абабраную бульбу надраць на дробнай тарцы. Сала і цыбулю, нарэзаныя кубікамі, абсмажыць і дадаць да таркаванае масы. У атрыманае цеста дадаць яйка, вяршкі, муку, соль. Запякаць на блясе, у глыбокай патэльні або ў гаршчку (чыгунку) да гатовасьці.
Кугеліс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 20 бульбінаў
- 2 яйкі
- 1 шклянка тварагу
- 150 г сала
- 3 цыбуліны
- 1 шклянка сьмятаны
- соль
- перац
Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Абабраную бульбу надраць на тарцы, дадаць яйкі, тварог, соль, перац, добра перамяшаць.
На нагрэтую патэльню ці бляху, шчодра змазаную сьвіным тлушчам, раскласьці бульбяную масу слоем у 3—5 см, зьлёгку перамяшаць яе з зашквараным салам. Выпякаць у гарачай духоўцы, пакуль не зарумяніцца верх.
Гарачы кугеліс разрэзаць на чатырохвугольныя кавалкі, асобна падаць падсмажаную на сале цыбулю са шкваркамі, зьмяшаную са сьмятанай.
Кугель[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Стравы з бульбы Беларуская кухня. «Беларуская электронная бібліятэка». Праверана 12 сьнежня 2010 г.
- ^ Бабка — сястра кугеля // «Наша Ніва». — №35. — 2005.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Похлёбкин В. В. Большая энциклопедия кулинарного искусства. Все рецепты В. В. Похлёбкина. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — 975 с. — ISBN 978-5-9524-3563-6