Перайсьці да зьместу

Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году
Месца атакі Днепрапятроўск
Цэль атакі Цывільныя месьцічы
Дата 27 красавіка 2012 (12 гадоў таму)
11:50-13:00
Спосаб атакі падрыў бомбы
Зброя бомба
Колькасьць параненых 27
Падазраваныя 2
Геаграфічныя каардынаты 48°28′07″ пн. ш. 35°02′18″ у. д. / 48.46861° пн. ш. 35.03833° у. д. / 48.46861; 35.03833Каардынаты: 48°28′07″ пн. ш. 35°02′18″ у. д. / 48.46861° пн. ш. 35.03833° у. д. / 48.46861; 35.03833
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году на мапе Ўкраіны
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году

Вы́бухі ў Днепрапятро́ўску 2012 го́ду — 4 выбухі ўздоўж праспэкта К. Маркса ў Днепрапятроўску (Украіна) ўдзень 27 красавіка 2012 году. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, у выніку выбухаў пацярпелі 27 чалавек, зь іх 25 шпіталізавалі: аднаму ампутавалі руку, другі знаходзіўся ў цяжкім стане. Яшчэ 1 выбуховую прыладу абясшкодзілі. Пракуратура Днепрапятроўскай вобласьці завяла крымінальную справу па 258-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Ўкраіны «Тэрарыстычны акт»[1].

30 траўня 2012 г. генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка паведаміў пра затрыманьне 4 падазраваных[2]. 11 сакавіка 2014 г. Індустрыяльны раённы суд Днепрапятроўска выпусьціў 2 з 4 падазраваных на волю праз адсутнасьць доказаў[3].

Усе 4 бомбы заклалі ў сьметніцы. Паводле Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Украіны, сярод 27 параненых было 9 дзяцей[4].

  • Аб 11:50 выбух магутнасьцю ў 160 грамаў трынітраталуолу (ТНТ) адбыўся на трамвайным прыпынку «Опэрны тэатар» на прасп. К.Маркса. Пацярпелі 13 чалавек.
  • А 12:20 — магутнасьцю ў 190 грамаў ТНТ каля кінатэатра «Радзіма». Сярод 11 параненых было 9 дзяцей[5].
  • А 12:45 — магутнасьцю ў 230 грамаў ТНТ каля ўваходу ў парк імя Лазара Глобы. Пацярпелі 3 чалавекі, зь іх аднаго шпіталізавалі.
  • А 13:00 — на трамвайным прыпынку «Опэрны тэатар» магутнасьцю 300 грамаў ТНТ[2].

28 красавіка 2012 г. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь выказала «шчырыя словы спачуваньня і падтрымкі ўсім украінцам, зь якімі нас зьвязваюць брацкія сувязі». Тым часам Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь прапанаваў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны дапамогу ў расьсьледаваньні[6].

  1. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Сэрыя выбухаў у Днепрапятроўску: 27 пацярпелых // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2012. — № 82 (27197). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Улады Украіны: выбухі ў Днепрапятроўску раскрытыя // Газэта «Наша ніва», 1 чэрвеня 2012 г. Праверана 2 ліпеня 2017 г.
  3. ^ Двух «днепрапятроўскіх тэрарыстаў» адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе (укр.) // «Укрінфарм», 11 сакавіка 2014 г. Праверана 2 ліпеня 2017 г.
  4. ^ Украіна: чатыры выбухі ў Днепрапятроўску // Тэлеканал «Белсат», 27 красавіка 2012 г. Архіўная копія ад 28 красавіка 2012 г. Праверана 2 ліпеня 2017 г.
  5. ^ У Днепрапятроўску прагрымелі выбухі // Газэта «Наша ніва», 27 красавіка 2012 г. Праверана 2 ліпеня 2017 г.
  6. ^ Вячаслаў Будкевіч. МЗС: Беларускія грамадзяне падчас выбуху ў Днепрапятроўку не пацярпелі // БелаПАН, 28 красавіка 2012 г. Праверана 2 ліпеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]