Перайсьці да зьместу

Дамброўка (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дамброўка (Менск)»)
Дамброўка
Краіна
Горад Менск
Дата заснаваньня 2000-я
Дамброўка на мапе

Дамброўка — спальны мікрараён у заходняй частцы Менску. Узьнік у 2000-х на месцы аднайменнага зьніклага фальварку[1].

Атрымаў сваю назву 22 сьнежня 2006 году (будаўнічае найменьне — мікрараён Масюкоўшчына-3,4,5)[2].

У межах мікрараёну праходзяць вуліцы: Алеся Гаруна, сужэнцаў Аладавых, Уладзіслава Галубка, Усевалада Ігнатоўскага, Язэпа Жыновіча.