Давіл Расьціславіч
Давіл Расьціславіч лац. Davił Raścisłavič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нашчадкі | Від |
Дынастыя | Рагвалодавічы |
Бацька | Расьціслаў Рагвалодавіч |
Давіл Расьціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (па 1130-х) з дынастыі полацкіх князёў Рагвалодавічаў.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўвіла або Давіла (Dauwila, Davila) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4]. Такім парадкам, імя Давіл азначае «воля здольнасьці»[2].
Адпаведнасьць імя Давіла германскаму імю Davila, засьведчанаму ў VII ст., сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя… князь Давилъ (Васкрасенскі летапіс)[6]; principis Polotici Rostislavi Rogvolodoviczi filios, Davilum Knāzum, eiusque fratrem Movkoldum Knāzum. Et hic Davil, Movkoldi frater major, primus Vilnae princeps suit… Erden Kn., Davili filius… Davili filius II Vid (1785 год)[7]; Dawil (1796 год)[8].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам полацкага князя Расьціслава Рагвалодавіча. У 1129 годзе за валадараньнем вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча адбылася прымусовая высылка полацкіх князёў у Бізантыю. Сярод высланых князёў меркавана быў Давіл разам з бацькам і малодшым братам Маўкольдам. Пазьней на запросіны віленцаў Давіл заняў сталец Віленскага ўдзельнага княства.
Васкрасенскі летапіс называў Давіла бацькам Віда і, такім парадкам, продкам усіх Гедзімінавічаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie // Proceedings of the Eighth International Congress of Onomastic Sciences. — De Gruyter Mouton, 1966. P. 479.
- ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 165, 253
- ^ Schlözer A. L., Gebhardi L. A. Geschichte von Littauen als einem eigenen Großfürstenthume bis 1569. — Halle, 1785. S. 88—89.
- ^ Engel J. C. Geschichte der Ukraine u. der ukrainischen Kosaken, wie auch der Königreiche Halitsch u. Wladimir. — Halle, 1796. S. 548—549.