Мсьціслаў Уладзімеравіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мсьціслаў Уладзімеравіч
1125 — 1132
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: люты 1076
Памёр: 14 красавіка 1132 (56 гадоў)
Сужэнец: Хрысьціна Інгэсдотэр[d][1] і Любава Дзмітрыеўна[d][1]
Дзеці: Інгеборга Кіеўская[d][1], Мальмфрыда Мсьціслаўна[d], Усевалад Мсьціславіч[d], Ізяслаў Мсціславіч[d], Расціслаў Мсціславіч[d], Уладзімір Мсціславіч[d], Эўфрасіньня Мсьціславаўна[1], Сьвятаполк Мсьціславіч[d], Еўпраксія Мсьціславаўна, Рагнеда Мсьціслаўна[d], Яраполк Мсьціславіч[d] і Дзюранса[d]
Бацька: Уладзімер II Манамах[d][2][1]
Маці: Гіта Ўэсэкская[d][3][4][1]

Мсьціслаў Уладзімеравіч, таксама празваны Вялікім (1 чэрвеня 1076, Тураў — 14 красавіка 1132) — вялікі князь кіеўскі (1125—1132), сын старажытнарускага князя Уладзімера Манамаха і англійскай прынцэсы Гіты Ўэсэкскай.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па волі бацькі ў трынаццацігадовым узросьце стаў наўгародзкім князем (1088—1093 і 1095—1117), дзе кіраваў у згодзе з наўгародцамі і спрыяў умацаваньню і ўпрыгожаньню гораду (у 1116 годзе адбылося пашырэньне наўгародзкага дзядзінца; па яго ўказаньню была закладзена царква Зьвеставаньня на Гарадзішчы ў 1103 годе, і ў 1113 — Мікола-Дварышчанскі сабор).

У 1093—1095 гг. Мсьціслаў быў князем у Растове, падтрымліваючы галоўную ролю ў барацьбе свайго бацькі Манамаха з Алегам Сьвятаславічам: у 1096годзе ў бітве на рацэ Мядзьведзіца ён разьбіў брата Алега — Яраслава Сьвятаславіча, а потым і самога Алега, якому прыйшлося пакінуць Мурам і Разань і бегчы ў стэп, да полаўцаў.

У 1117—1125 гг. валадарыў у Белгарадзе. Калі ў 1125 годзе памёр Уладзімер Манамах, Мсьціслаў прыняў тытул вялікага князя.

Вядомы сваёй барацьбой з Полацкім княствам. Першы паход на Полацкую зямлю зьдзейсьніў у 1127 годзе, падчас якога былі ўзяты і разрабаваны гарады Стрэжаў, Лагойск, Заслаўе, а ў Полацку князь Давыд Усяслававіч заменены братам — Рагвалодам. Калі ў 1128 г. Рагвалод памёр, і ў Полацку зноў сеў Давыд, які адмовіўся ад міру, то Мсьціслаў зьдзейсьніў новы паход у 1129 годзе, падчас якога ўзяў у палон трох пакінутых Усяславічаў (Давыда, Сьвятаслава і Расьціслава) і ўсіх іх родных, а Полацкае княства анэксаваў: сюды быў пераведзены на княжаньне Ізяслаў Мсьціславіч.

14 красавіка 1132 г. Мсьціслаў памёр, перадаўшы пасад свайму брату Яраполку. 1132 год агульнапрызнана лічыцца датай канчатковага распаду Кіеўскай дзяржавы: з аднаго боку, сыны Мсьціслава (Ізяслаў, Расьціслаў, Усевалад) сталі кіраўнікамі самастойных зямель-княстваў, зь іншага — ніводны з найбліжэйшых пераемнікаў Мсьціслава не валодаў яго вайсковым і палітычным талентамі і ня змог спыніць дэзінтэграцыі старажытнарускіх земляў. І хоць Яраполк славіўся як выдатны палкаводзец і адважны ваяр, але як палітык быў вельмі слабы і ня мог спыніць далейшага распаду і драбленьня дзяржавы на незалежныя ад Кіева княствы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]