Гінет Канцэвіч
Герб «Зарэмба» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1433 |
Род | Зарэмбы[d] |
Дзеці | Міл |
Гінет Канцэвіч (? — па 1433) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ковенскі (1433 год). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Зарэмба».
У дакумэнце 1390 году сьцьвярджаецца, што меў ўладаньні ў Эйраголе.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генэт (Genet, Gennett[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -нед- (-нет-, -ніт-) (імёны ліцьвінаў Нітар, Нітарт, Нетымер; германскія імёны Nieter, Nitart, Nitimerus) — ад гоцкага neiþa 'злосьць, варожасьць'[4]. Такім парадкам, імя Гінет азначае «пачатак злосьці»[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kinieit (1387—1394 гады)[6]; Gyneoth (26 траўня 1390 году)[7]; Gyneid cum filio Milus (18 студзеня 1401 году)[8]; cum Gyneth Konczewicz[9], Gyneth Konczeuicz[10], Gyneth Conczewicz[11] (2 кастрычніка 1413 году); Gynethi Cownensis [tenutariorum] [sigilla] (Gineth[12]; 20 студзеня 1433 году)[13].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку.
Упершыню ўпамінаецца ў канцы XIV ст., калі сярод іншых баяраў паручыўся за Братошу Кайлутавіча, а таксама ў 1390 годзе сярод верных Вітаўту баяраў з уладаньнямі ў Жамойці. У 1433 годзе быў старостам ковенскім.
Меў сына Міла, маршалка гаспадарскага ў 1395 годзе, разам зь якім засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 52.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 627.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 23.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 236.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4