Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Культура мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Культура мовы» — карысныя спасылкі, якія мусяць дапамагчы палепшыць мову Беларускай Вікіпэдыі.

Скланеньне геаграфічных назваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «па»
Няслушна Слушна Камэнтар
па (аўторках/выходных/сьвятах) у (аўторкі/выходныя/сьвяты) таксама можна проста «аўторкамі»
па беразе (бегчы)
па вуліцы (ехаць)
па лесе (ісьці)
берагам (бегчы)
вуліцаю (ехаць)
лесам (ісьці)
па вечарах вечарамі
па жаданьні на жаданьне таксама магчыма «паводле жаданьня»
па загадзе на загад таксама магчыма «паводле загаду»
па законе паводле закону таксама магчыма «згодна з законам»
па зьвестках паводле зьвестак
па ініцыятыве з ініцыятывы таксама магчыма «паводле ініцыятывы», «праз ініцыятыву»
па меркаваньні на думку[1]
па памеры/даўжыні (вялікі/малы) памерам/даўжынёю (вялікі/малы)
па правілах паводле правілаў
па просьбе на просьбу
па сакрэце пад сакрэтам
па словах (экспэртаў) паводле словаў (экспэртаў) таксама магчыма карацей «паводле (экспэртаў)»
па сьцьвярджэньні (сьведкі) паводле (сьведкі)
па ўзоры на ўзор таксама магчыма «паводле ўзору»
па ўсім відаць з усяго відаць
па ўсіх кірунках ува ўсіх кірунках
пры карале Георге пры каралю Георгу або за каралём Георгам узор: «не за намі гэта сталася, не за намі й перастане»
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «згодна»
Няслушна Слушна Камэнтар
згодна (дамовы) згодна з (дамоваю)
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «у»
Няслушна Слушна Камэнтар
знаходзіцца ў (150 км ад Менску) знаходзіцца за (150 км ад Менску)

Лексыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001. — Эл. рэсурс www.knihi.com
  • З трасянкі на мову. Слоўнік Юрася Пацюпы. Свой Лад, 2003. — Эл. рэсурс www.docs.google.com
Сьпіс найбольш ужывальнай лексыкі для выпраўленьня паводле слоўніка
Няслушная лексэма Слушная лексэма Камэнтар
аблегчыць палегчыць
абшчына
абшчынны
супольнасьць, грамада
супольны
астанкі парэшткі
астатак рэшта
быт побыт
балельшчык заўзятар
вадзіцель кіроўца
верталёт гелікоптэр
вопыт
вопытны
досьвед
дасьведчаны
вучылішча вучэльня П. Сьцяко прапануе «навучальня»
вэлясыпэд ровар
забастоўка
забастоўшчык
страйк
страйковец
зьнешні вонкавы (выгляд)
знадворны (дэкор)
навакольны (сьвет)
замежны (гандаль)
казна скарб
кантактавацца меркавацца, стыкацца першае бліжэй да панятку «гаварыць», другое – да панятку «кантактаваць»
каструля рондаль
кафэ кавярня
кошка котка
лімон
лімонны
цытрына
цытрынавы
многавугольнік шматкутнік
мысьліцель мысьляр
накірунак кірунак
непасрэдна беспасярэдне[2]
паражэньне параза
поезд цягнік
падаўленьне здушэньне
пол
полавы
плоць
плоцевы
прастол пасад
прадаставіць
даць
падаць
узычыць
разьведвальны
разьведка
разьведчык
выведны
выведка
выведнік
скідка зьніжка
сьвяшчэнны
сьвяшчэньнік
сьвяты
сьвятар
сэйм сойм
трусы (бялізна) майткі
угон
угоншчык
згон
згоньнік
ураўненьне раўнаньне
урач
урачэбны
лекар
лекарскі
філіял філія
чай гарбата
чайка кірля
чайнік імбрык
чамадан валізка
чарапіца
чарапічны
дахоўка
дахоўкавы
член (арганізацыі) сябар або чалец, (цела) чэлес таксама існуе варыянт «сябра»

Словаўтварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • БКП-2005
У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў – нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; - овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вінцук Вячорка Ці беларусы баяцца мець уласную думку? Пра словы „думка“ і „меркаваньне“. // Радыё Свабода. — 2019.
  2. ^ Бушлякоў Ю. Жывая мова. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. С. 76.