Масавае забойства ў Керчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Масавае забойства ў Керчы
Стрелок в Керченском политехническом колледже.jpg
Падазраваны Ўладзіслаў Расьлякоў, узброены стрэльбаю, спускаецца па сходах. Здымак камэры відэаназіраньня, 17 кастрычніка 2018 року
Месца атакі Керч, вуліца Войкава, д. 1, Керчанскі політэхнічны коледж[a]
Цэль атакі навучэнцы і пэрсанал каледжу
Дата 17 кастрычніка 2018
ля 11:40 (UTC+3)[1]
Спосаб атакі выбух, стральба
Зброя помпавая стрэльба Hatsan Escort (меркавана)[2][3], некалькі СВП, бутэлька з кактэйлем Молатава[3]
Колькасьць ахвяраў 21 (улучаючы падазраванага)
Колькасьць параненых 73
Падазраваны Уладзіслаў Расьлякоў
Геаграфічныя каардынаты 45°21′23″ пн. ш. 36°32′07″ у. д. / 45.356416° пн. ш. 36.535187° у. д. / 45.356416; 36.535187Каардынаты: 45°21′23″ пн. ш. 36°32′07″ у. д. / 45.356416° пн. ш. 36.535187° у. д. / 45.356416; 36.535187
Масавае забойства ў Керчы на мапе Ўкраіны
Масавае забойства ў Керчы
Масавае забойства ў Керчы
Масавае забойства ў Керчы

Ма́савае забо́йства ў Ке́рчы адбылося ўдзень 17 кастрычніка 2018 року. Паводле афіцыйных зьвестак, памерла 21 чалавек зь ліку навучэнцаў і пэрсаналу навучальнае ўстановы, пацярпелі 73 чалавекі[4].

Хада падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле цяперашняй вэрсіі сьледзтва, 17 кастрычніка 2018 року ля 11:40 (UTC+3)[1] падазраваны ў зьдзейсьненым масавым забойстве Ўладзіслаў Расьлякоў, маючы пры сабе самаробчыя выбуховыя прылады ды помпавую стрэльбу, пранік на тэрыторыю Керчанскага палітэхнічнага каледжу праз плот, зайшоў у будынак праз запасны ўваход і парушыў на другі паверх[5][6][7].

Пакінуўшы на другім паверсе сумку з стрэльбаю, Расьлякоў спусьціўся на першы паверх. Некаторы час маладзён месьціўся ў вэстыбюлі каледжу, пасьля накіраваўся ў ядальню, дзе пакінуў сумку з начыненаю мэталічнымі элемэнтамі самаробнаю выбуховаю прыладаю, а потым, аддаліўшыся на бясьпечную адлегласьць, прывёў дадзеную прыладу ў дзеяньне. Далей, зноў вярнуўшыся на другі паверх, Расьлякоў узброіўся помпаваю стрэльбаю і пачаў прыцэльны агонь па ўсіх людзях, якія былі ў ягонай зоне бачнасьці[5][6][7].

Паводле ўспамінаў некаторых відавочцаў, усяго выбухаў было некалькі, а таксама было чуваць стрэлы з аўтаматычнае зброі, што выклікала здагадкі пра тое, што нападнікаў магло быць некалькі[8][9]. Выданьне «Новая газета» прыводзіла словы студэнта каледжа Віктара, які адзначаў, што чуў ня менш за 10 стрэлаў, заразом, паводле ягоных словаў, гэта была адзінкавая стральба, а не аўтаматная чарга[1].

Пасьля зьдзяйсьненьня злачынства Расьлякоў накіраваўся да бібліятэкі каледжу, дзе, паводле вэрсіі сьледзтва, зьдзейсьніў самагубства, стрэліўшы сабе ў галаву з ружжа[6][7][10].

А 11:48 сыґнал пра здарэньне паступіў на пульт цэнтралізаванае аховы прыватнага ахоўнага прадпрыемства «Альфа», што ісьніла ахову будынка; дзяжурная ґрупа прыбыла да каледжу праз 10 хвілінаў[11]. Прыкладна ў гэты ж час паведамленьні пра напад на навучальную ўстанову паступілі ў праваахоўныя орґаны і экстраныя службы места. А 12:00 мэдыкамі службы хуткае мэдычнае дапамогі была распачатая эвакуацыя пацярпелых, а 12:40 будынак каледжа быў цалкам ачэплены супрацоўнікамі сілавых ведамстваў. Для аказаньня дапамогі аварыйным службам у расчыстцы завалаў камандаваньне Паўднёвае вайсковае акругі вылучыла больш за 200 вайскоўцаў і каля 100 адзінкаў цяжкае тэхнікі[6].

Загінулыя і параненыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усяго ў выніку нападу загінуў 21 чалавек: 15 студэнтаў, 5 працоўнікаў каледжа ды сам меркаваны злачынец. Паводле інфармацыі Цэнтру мэдыцыны катастрофаў Крыму, агульная колькасьць пацярпелых склала 73 чалавекі[12]; Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Крым паведаміла, што 50 чалавек зь ліку пацярпелых былі шпіталізаваныя[13].

Падазраваны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падазраваны Ўладзіслаў Расьлякоў набывае набоі ў керчанскай зброевай краме «Сокол» незадоўга да масавага забойства

Падазраваны ў зьдзяйсьненьні злачынства — васямнаццацірочны Ўладзіслаў Ігаравіч Расьлякоў (нарад. 2 траўня 2000 року); ягонае цела з агнястрэльным параненьнем было знойдзена ў памяшканьні бібліятэкі каледжа; сьледзтва мяркуе, што нападаўца застрэліўся[17].

Паводле паведамленьняў сродкаў масавае інфармацыі, Расьлякоў быў залічаны ў Керчанскі палітэхнічны каледж 2015 року і навучаўся на 4 курсе па адмысловасьці «Мантаж, наладка і эксплюатацыя электраабсталяваньня прамысловых і грамадзянскіх будынкаў»[18].

Крыніца інфармацыйнага аґенцтва «РИА Новости» ў праваахоўных орґанах паведаміла, што Расьлякоў плянаваў свае дзеі з студзеня 2017 року і дзеяў паасобку[19]. Незадоўга да падзеяў 17 кастрычніка ён леґальна набыў агнястрэльную зброю (помпавая стрэльба Hatsan[3]), атрымаў дазвол на яе ад Расґвардыі[20][21]. На заняткі па абыходжаньні з зброяй у Сімфэропалі Ўладзіслаў запісаўся 18 ліпеня 2018 року, дзе прайшоў 6-гадзінны курс, на якім яму выкладалі тэхніку бясьпекі і правілы абыходжаньня са зброяю, а таксама аказаньне першае мэдычнае дапамогі. Пасьля праходжаньня курсу Ўладзіславу было выдадзенае пасьведчаньне[22]. 13 верасьня 2018 року Расьлякоў набыў у керчанскай збраявой краме «Сокол» 150 набояў з карцеччу[11].

На падставе дзеяў меркаванага злачынца і іх пасьлядоўнасьці адразу некалькі выданьняў выказалі здагадку, што напад натхнёны вядомым масавым забойствам у школе «Калумбайн» 1999 року ў ЗША; у прыватнасьці, сваім выглядам Расьлякоў нібыта пераймаў ня толькі самога Эрыка Гарыса, але й яго бэлетрызаваны вобраз у кінафільмах[1][23][24].

Расьсьледаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неўзабаве пасьля здарэньня Нацыянальны атрытэрарыстычны камітэт Расеі абвясьціў пра падрыў у каледжы неўсталяванае выбуховае прылады, улады Рэспублікі Крым абвясьцілі рэжым надзвычайнае сытуацыі. Першапачаткова Фэдэральнаю службаю войскаў нацыянальнае ґвардыі ды Сьледчым камітэтам Расейскае Фэдэрацыі здарэньне разглядалася як тэрарыстычны акт[25][26][27], аднак затым узбуджаная крымінальная справа была перакваліфікаваная — сьледзтвам былі ўгледжаныя прыкметы злачынства, прадугледжанага пунктамі «а» ды «е» часткі 2 артыкула 105 Крымінальнага кодэксу РФ (забойства двох ды больш асобаў агульнанебясьпечным спосабам)[28].

Па справе аб масавым забойстве былі прызначаныя судова-мэдычныя, балістычныя й іншыя экспэртызы. Падазраванаму Ўладзіславу Расьлякову была прызначаная пасьмяротная псыхолага-псыхіятрычная экспэртыза. Супрацоўнікамі праваахоўных орґанаў былі праведзеныя ператрусы ў жылых памяшканьнях, якія належаць сваякам Расьлякова, і ў здымнай кватэры, у якой меркаваны забойца пражываў разам з маці, а таксама адабраныя рэчы, якія маюць значэньне для расьсьледаваньня[29].

Украіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пракуратураю Аўтаномнае Рэспублікі Крым, што месьціцца ў Кіеве, была ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткаю 3 артыкула 258 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (тэрарыстычны акт, што прывёў да гібелі людзей)[30].

У інтэрвію інфармацыйнаму аґенцтву «Інтэрфакс-Украіна» кіраўнік пракуратуры Аўтаномнае Рэспублікі Крым Гюндуз Мамедаў заявіў, што факт знаходжаньня Крымскага паўвостраву пад кантролем Расейскае Фэдэрацыі не пазбаўляе Ўкраіну правоў на эфэктыўнае расьсьледаваньне справы. «Вядома, мы ўсьведамляем усю складанасьць і не будуем ілюзіяў наконт таго, што зможам забясьпечыць расьсьледаваньне гэтак, як калі б мы былі на тэрыторыі Крыму. Але мы мусім прыняць усе магчымыя, вычарпальныя меры, каб высьветліць сытуацыю, максымальна ўсталяваць факты, ня даць імі маніпуляваць, і каб вінаватыя ў гэтай страшнай траґедыі панесьлі кару», — адзначыў пракурор. Апроч іншага, Мамедаў падкрэсьліў, што ўкраінскаму боку важна ўпэўніцца ў тым, што расейскія дзяржаўныя орґаны праводзяць «усе неабходныя сьледчыя дзеі паўнавартасна ды аб’ектыўна» і прадпрымаюць «усё магчымае для ўсталяваньня ісьціны», а таксама дазволіў магчымасьць перакваліфікацыі або нават закрыцьця справы[31].

Рэакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Расея: мяшканцы Керчы аддаюць даніну павагі ахвярам нападу на каледж / Ruptly

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін ды прэзыдэнт Эґіпту Абдэль Фатах аль-Сісі ў рамках сумеснае заявы прэсе па выніках двухбаковае сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у Керчы хвілінаю маўчаньня[32]. Заплянаваныя раней пашыраныя перамовы паміж прадстаўнікамі дзяржаваў былі скасаваныя[33]. Спачуваньне ў сувязі з траґедыяю выказалі Фэдэральны канцлер Нямеччыны Анґела Мэркель ды прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка[34]. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на сустрэчы з украінскаю дэлеґацыяю ў парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы выказаў спачуваньні ўкраінцам, якія страцілі дзяцей у Керчы[35]. 18, 19 ды 20 кастрычніка 2018 року ў Рэспубліцы Крым й Севастопалі абвешчаныя днямі жалобы па ахвярах траґедыі[36][37]. 19 кастрычніка таксама было абвешчанае днём жалобы ў Тэрнопальскай вобласьці Ўкраіны[38].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Поўная афіцыйная назва — «Дзяржаўная бюджэтная прафэсійная адукацыйная ўстанова Рэспублікі Крым „Керчанскі політэхнічны коледж“»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Жылін І. Керчанскі калумбайн?(рас.). Новая газетаПраверана 2018-10-17 г.
  2. ^ Экспэрты распавялі пра стрэльбу, якая, магчыма, была ў керчанскага стралка(рас.). РИА НовостиПраверана 2018-10-20 г.
  3. ^ а б в Арсэнал, сабраны для забойства. КоммерсантъПраверана 2018-10-20 г.
  4. ^ Колькасьць загінулых пры нападзе на керчанскі коледж узрасла да 21. РИА НовостиПраверана 2018-10-18 г.
  5. ^ а б Апублікаванае відэа моманту выбуху ды расстрэлу ў каледжы ў Керчы. ИнтерфаксПраверана 2018-10-21 г.
  6. ^ а б в г Масавае забойства ў керчанскім каледжы: храналёґія траґедыі. РИА Новости Крым. Праверана 2018-10-20 г.
  7. ^ а б в Маршрут керчанскага стралка адсачылі па камэрах. Lenta.ruПраверана 2018-10-20 г.
  8. ^ Сакалоў І. «Загінулыя памерлі ад агнястрэльных параненьняў»: колькасьць ахвяраў НЗ у Керчы узрасла да 19. RT.
  9. ^ Фролава М. «Забівалі ўсіх, каго маглі знайсьці». Lenta.ru.
  10. ^ Бароднева А. Масавае забойства ў керчанскім каледжы: храналёґія падзеяў. Звезда.
  11. ^ а б Керчанскі забойца ўжываў бракі аховы каледжа(рас.). НТВПраверана 2018-10-20 г.
  12. ^ Колькасьць пацярпелых у каледжы ў Керчы вырасла. Lenta.ruПраверана 2018-10-21 г.
  13. ^ Суконкіна Ю. Колькасьць шпіталізаваных пасьля надзвычайнага здарэньня ў Керчы ўзрасла да 50. Российская газетаПраверана 2018-10-21 г.
  14. ^ Сьпіс загінулых у Керчанскім палітэхнічным каледжы. Афіцыйны сайт адміністрацыі места Керчы. Праверана 2018-10-19 г.
  15. ^ Поўны сьпіс загінулых у выніку НЗ у Керчы. РИА Новости Крым. Праверана 2018-10-19 г.
  16. ^ Здымак загінулых падчас нападу на каледж у Керчы. Комсомольская правдаПраверана 2018-10-19 г.
  17. ^ Усталяваная асоба маладзёна, які расстраляў людзей у Керчанскім каледжы(рас.). Афіцыйны сайт Сьледчага камітэта Расейскае Фэдэрацыі. Праверана 2018-10-17 г.
  18. ^ Падазраваны ў зьдзяйсьненьні тэракту ў Керчы меў дазвол на захоўваньне зброі. ИзвестияПраверана 2018-10-17 г.
  19. ^ Крыніца распавяла пра падрыхтоўку керчанскага стралка да злачынства. РИА НовостиПраверана 2018-10-20 г.
  20. ^ Падазраваны ў стральбе ў Керчы атрымаў дазвол на зброю леґальна. Российская газетаПраверана 2018-10-17 г.
  21. ^ Гарашко С. Стральба ў Керчы: як Расьлякоў атрымаў зброю і дзе ўзяў грошы?. BBC Русская службаПраверана 2018-10-19 г.
  22. ^ Пагарэлаў Д. «Уладзіслаў Расьлякоў з Керчы вучыўся страляць ўсяго 6 гадзінаў»: аповяд інструктара. Московский КомсомолецПраверана 2018-10-19 г.
  23. ^ Іванаў А. Бойня ў Керчы - дакладная копія расстрэлу амэрыканскае школы «Калумбайн»(анг.). Комсомольская ПравдаПраверана 2018-10-18 г.
  24. ^ Roth, Andrew Crimea college attack: student carries out mass shooting in Kerch(анг.). The Guardian. Праверана 2018-10-17 г.
  25. ^ Пяскоў заявіў, што пры расьсьледаваньні выбуху ў Керчы разглядаецца вэрсія тэракту(рас.). ТАССПраверана 2018-10-18 г. Архіўная копія ад 2018-10-18 г.
  26. ^ Тэракт у каледжы ў Керчы зьдзейсьніў яго навучэнец. Ён застрэліўся. ТАССПраверана 2018-10-18 г. Архіўная копія ад 2018-10-18 г.
  27. ^ «Вэрсію тэракту ў Керчы нельга выняткоўваць!». Вести ФМПраверана 2018-10-18 г. Архіўная копія ад 2018-10-18 г.
  28. ^ Выбухі ў Керчы перадумалі лічыць тэрактам. Lenta.ruПраверана 2018-10-17 г.
  29. ^ СК Расеі працягвае ўсталёўваць абставіны масавага забойства ў Керчы. Афіцыйны сайт Сьледчага камітэту Расейскае Фэдэрацыі. Праверана 2018-10-18 г.
  30. ^ Пракуратура Ўкраіны распачала справу пра «тэрарыстычны акт» ў Керчы. RegnumПраверана 2018-10-17 г.
  31. ^ Пракурор АРК: Для нас важна эфэктыўнае расьсьледаваньне тэракту ў Керчы. Интерфакс-УкраинаПраверана 2018-10-22 г.
  32. ^ Прэс-канфэрэнцыя Пуціна і эґіпецкага лідэра пачалася з хвіліны маўчаньня ў памяць аб загінуўшых у Керчы. RTПраверана 2018-10-17 г.
  33. ^ Крыніца: перамовы Пуціна і аль-Сісі скасавалі праз траґедыю ў Керчы. РИА НовостиПраверана 2018-10-17 г.
  34. ^ Мэркель ды Лукашэнка выказалі спачуваньні ў сувязі з траґедыяю ў Керчы. ТК «Звезда»Праверана 2018-10-18 г.
  35. ^ Парашэнка выказаў спачуванні страціўшым дзяцей у Керчы ўкраінцам. РБКПраверана 2018-10-17 г.
  36. ^ Загад старшыні Рэспублікі Крым ад 17 кастрычніка 2018 року № 306-У "Пра абвяшчэньне жалобы ў сувязі з траґічнымі падзеямі ў месты Керчы". Российская газетаПраверана 2018-10-17 г.
  37. ^ У Севастопалі аб’яўленая трохдзённая жалоба праз траґедыю ў Керчы. РИА НовостиПраверана 2018-10-17 г.
  38. ^ На Тэрнопальшчыне абвясьцілі дзень жалобы праз падзеі ў Керчы. Зеркало неделиПраверана 2018-10-21 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Масавае забойства ў Керчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў