Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Ясамойла/Схоў2

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі ласка, зьвярніце ўвагу, на правіла ў БКП:

  • 83.Білябіяльны гук [w] ангельскае, францускае, гішпанскае ды іншых моваў перадаецца:

― у спалучэньнях “[w] + галосны” ў абсалютным пачатку й “зычны + [w] + галосны” ў агульнай лексыцы ў адных выпадках праз у складовае: уайт-сьпірыт, уік-энд, вуаль, куртуазны, пуанты, буржуа; у іншых – праз в: ват, сьпідвэй, трамвай; але: сўінг, тўід, тўіст; ва ўласных назовах і ў вытворных ад іх словах у памянёных спалучэньнях можа пісацца ў нескладовае: Ўат/Уат, Ўітні/Уітні, Ўімбэлдан/Уімбэлдан, Ўэлз/Уэлз, Ўэмблі/Уэмблі, Ўэстмінстэр/Уэстмінстэр, Болдўін/Болдуін, Пўанкарэ/Пуанкарэ, Пўэрта-Рыка/Пуэрта-Рыка, “Сўар”/“Суар”, Сўіфт/Суіфт, Франсўа/Франсуа; але: Вашынгтон/Вашынґтон;

Такім чынам маем варыянт Брус Ўіліс. --Dymitr 17:44, 24 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўны Dymitr, дзякуй за пільнасьць, але раю не марнатравіць час: удзельнік дэманстрацыйна ігнаруе заклікі іншых удзельнікаў наконт артаграфіі, займаецца неабгрунтаваным стварэньнем уласных нэалягізмаў і дапускае асабістыя абразы. У дадзеным выпадку лепей зьвяртацца па адмінаў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:09, 24 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня

[рэдагаваць крыніцу]

L перадаецца мякка ў словах заходнеэўрапейскага паходжаньня, апроч англіцызмаў. --Red_Winged_Duck 16:13, 25 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Населеныя пункты Ўкраіны

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Пры стварэньні артыкулаў пра населеныя пункты Ўкраіны замест састарэлага шаблёну {{Мястэчка}} пажадана лепей карыстацца адмыслова прызначаным шаблёнам {{НП/Украіна}}. -- Renessaince 11:11, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Ваш спосаб стварэньня катэгорыяў зьяўляецца няправільным, нельга, каб катэгорыя ўваходзіла сама ў сябе. Раю паглядзець, як створаныя іншыя катэгорыя, напрыклад, Катэгорыя:Беларусь, а таксама вывучыць Вікіпэдыя:Катэгорыя. --Red_Winged_Duck 18:20, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Яшчэ раз зьвяртаю вашую ўвагу на неабходнасьць вывучыць, як правільна ствараць катэгорыі. --Red_Winged_Duck 11:23, 16 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
Апошні раз папярэджваю пра неабходнасьць вывучыць, як правільна ствараць катэгорыі. Усе наступныя спробы ствараць іх так, як вы робіце цяпер, будуць сканчацца блякаваньнем, каб вы мелі час разабрацца з гэтым пытаньнем. --Red_Winged_Duck 11:46, 20 верасьня 2016 (MSK)[адказаць]

Абразы ўдзельнікаў на асабістай старонцы

[рэдагаваць крыніцу]

Калі Вы не прыбярэце абразы ўдзельнікаў на асабістай старонцы, кшталту «бо зьнішчылі дзікуны», «зьменена чыкамі», то да Вас будуць ужытыя санкцыі ў выглядзе часовага блякаваньня. На прыбіраньне абразаў даю Вам 24 гадзіны.--Liashko (гутаркі) 18:48, 29 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Беларуска-ўкраінскі тыдзень

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў супольным беларуска-ўкраінскім тыдні

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў беларуска-ўкраінскага тыдню
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс ахвотных.

-- Renessaince 11:15, 24 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Залішняе аббеларушваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Хацеў бы прыцягнуць Вашую ўвагу да таго, што назвы напрыклад, іншамоўных музычных альбомаў, музычных гуртоў і да т.п. НЕ перакладаюцца (можна ў самім артыкуле пазначыць у дужках пераклад наступным чынам: X (па-беларуску: Ікс). Таму Вашыя перанакіраваньні кшталту з Delta Machine на Дэльта машына зьяўляюцца няслушнымі. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:43, 19 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Населеныя пункты

[рэдагаваць крыніцу]

Шаблён {{Мястэчка}} састарэлы, пра гэта напісана ў ім на самым версе, таму ім не карыстайцеся. У прыватнасьці для польскіх населеных пунктаў ёсьць шаблён {{НП/Польшча}}, астатнія краіны глядзіце на старонцы {{НП}}. -- Renessaince 19:38, 18 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Яшчэ раз зьвяртаю вашую ўвагу на Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў. Асабліва ў частках напісаньня назваў артыкулаў пра асобаў і выкарыстаньня словаў «горад»/«места» ў назвах артыкулаў. Далейшае ігнараваньне гэтага і іншых правілаў могуць прывесьці да блякаваньня. --Red_Winged_Duck 18:04, 4 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Прывітаньне

[рэдагаваць крыніцу]

У вікіпэдыі ёсьць правіла, што напрацягу дня артыкул не можа быць адкатаны больш за тры разы. У адваротным выпадку артыкул блакіруецца да дасягненьня кансэнсусу на старонцы размоў. --Jarash (гутаркі) 19:45, 8 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

{{subst:#switch:be-tarask|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...

Hi, CEE Spring 2016 participant! I am sorry for writing in English. The international organisers of the contest ask you to complete the survey about the contest. It is very short. It gives us a bit of statistics and helps make the next contest better. Please complete the survey here: https://wikimedia.qualtrics.com/jfe/form/SV_eLP1PKZWjSpIi45 Best regards,
-- Ата via MassMessage 16:28, 10 верасьня 2016 (MSK)[адказаць]

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey

[рэдагаваць крыніцу]

(Sorry to write in Engilsh)

Пяцісотгоднасьць

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы беларускага кнігадрукаваньня

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу беларускага кнігадрукаваньня
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 17:46, 31 траўня 2017 (MSK)[адказаць]

Папярэджаньне

[рэдагаваць крыніцу]

Калі вы працягнеце ствараць артыкулы без крыніц, дадаваць у артыкулы неэнцыкляпэдычную лексыку, ствараць катэгорыі, якія катэгорыямі не зьяўляюцца, а таксама ігнараваць дасланыя вам паведамленьні, то вы будзеце заблякаваныя на працяглы тэрмін. --Red_Winged_Duck 16:44, 1 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы 100-годзьдзя БНР

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Беларускай Народнай Рэспублікі
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 18:53, 24 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Ня буду.

Зьвярнеце, калі ласка, увагу, што гэты праект вядзецца клясычным правапісам беларускай мовы. -- Renessaince 10:15, 1 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

Зьняцьцё блякаваньня

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, Удзельнік:Ясамойла! Як маецеся? У адказ на Ваш зварот (Гутаркі_ўдзельніка:W#Аб_цэнзуры) атрымаў зьняцьцё блякаваньня з Вашага рахунку 25 чэрвеня 2018 году. Нагодай паслужыла ўзяцьцё мною шэфства ў выглядзе прагляду і карэктаваньня Вашых правак (Вікіпэдыя:Форум#Удзельнік:Ясамойла). Таксама перастварыў на падставе Беларускай энцыкляпэдыі Вашыя 4 выдаленыя артыкулы (кібэрнэтыка, матрыярхат, патрыярхат і рух; Вікіпэдыя:Форум#Аб цэнзуры ад Удзельнік:Red Winged Duck + https://xtools.wmflabs.org/pages/be-tarask.wikipedia.org/Ясамойла/all ). З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:02, 10 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вялікі дзякуй!!! Удзельнік:Ясамойла 12:09, 14 ліпеня 2018‎ (MSK) (напісаў, але не падпісаўся)[адказаць]

Вітаю, Удзельнік:Ясамойла! Як маецеся? Перастварыў Вашае выдаленае перанакіраваньне Гардкор у выглядзе старонкі неадназначнасьці. Ці жадаеце дадаць крыніцы ў створаны Вамі артыкул Він Дызэль? Гэта дазволіць вылучыць яго ў Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы адпаведна Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў. Заўважыў, што ў артыкуле Юры Лукашэвіч Вы скарысталі крыніцы, якія зручна афармляць праз Шаблён:Навіна. Найбольш разгорнута ён выглядае, як: 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 26 ліпеня 2017 г. Архіўная копія ад 26 ліпеня 2017 г. Праверана 22 верасьня 2018 г. Добра, што Вы сталі суправаджаць зьвесткі крыніцамі, бо паводле Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі «Аўтары артыкулаў мусяць дадаваць такія крыніцы да цытатаў і іншай інфармацыі, якую ставяць або могуць паставіць пад сумнеў, — у адваротным выпадку гэтыя зьвесткі могуць выдаліць». З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 17:46 22 верасьня 2018 (MSK)

Маюся добра! Пра Віна Дызэля падумаю, але асабістага часу мала. Пра Юря Лукашэвіча і пра шаблён... Глядзеў яго, але для мяне тое надта цяжка. Не змагу. Прабачце. Ня той у мяне ўзровень падрыхтоўкі. Удзельнік:Ясамойла

Вітаю, Удзельнік:Ясамойла! Як маецеся? Атрымаў зварот па меркаваньне наконт Вашага артыкула Жорсткае парнаграфічнае кіно (Гутаркі ўдзельніка:W#Удзельнік:Ясамойла) і па захады для выпраўленьня адсутнасьці Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. Гэты артыкул выглядае на Вікіпэдыя:Пераклад уводзінаў аднайменнага артыкула з ангельскай вікі: «У выпадку перакладу артыкула зь іншага моўнага разьдзелу Вікіпэдыі ў час захаваньня перакладзенага тэксту ў полі «Апісаньне зьмяненьняў» пад вакном рэдагаваньня варта абавязкова пазначыць наступную інфармацыю: што тэкст не арыгінальны, а перакладзены; назву і нумар вэрсіі арыгінальнага артыкула». Артыкул ёсьць у Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне. Каб пазьбегнуць яго паўторнага выдаленьня, варта зрабіць рэдагаваньне з пазнакай «крыніца — https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Hardcore_pornography&oldid=860596357 ». Таксама яшчэ 3 Вашыя артыкулы ёсьць кандыдатурамі на выдаленьне: Унук, Мяккая парнаграфія і Самаробная парнаграфія. Апошнія 2 выглядаюць на пераклад, таму варта таксама зрабіць рэдагаваньне з адпаведнымі пазнакамі. Артыкул Унук дапоўніў крыніцай, выявай і вонкавай спасылкай. З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 19:11, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкулы ў Вікіпэдыі мусяць стварацца толькі паводле крыніц, вартых даверу. Вікісайты такімі крыніцамі не зьяўляюцца. --Red_Winged_Duck 19:44, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Вылучэньне артыкула ў добрыя

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, Удзельнік:Ясамойла! Запрашаю падтрымаць вылучэньне ў Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы артыкула Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:18 7 сьнежня 2018 (MSK)