Рух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рух, як зьмяненьне разьмяшчэньня целаў у прасторы

Рух — зьмены ў прыродзе і грамадзтве.

Вызначаецца адзінствам зьменлівасьці і ўстойлівасьці, неперарыўнасьці і перарыўнасьці, безумоўнасьці і адноснасьці. Цесна зьвязаны з паняткамі часу, прасторы і энэргіі. Вылучаюць: прагрэс, калі сувязі прадмета з асяродзьдзем ускладняюцца і становяцца больш разнастайнымі; рэгрэс, калі ўнутраная і зьнешняя будова прадмета спрашчаюцца. У гісторыі філязофіі рух тлумачылі як: унівэрсальную ўласьцівасьць асновы быцьця (Арыстотэль), спосаб існаваньня матэрыі (Джон Толанд, Дэні Дыдро і Поль Гольбах) і якаснае зьмяненьне ў ходзе вырашэньня супярэчнасьці (Готфрыд Ляйбніц і Георг Гегель). Віды: біялягічны, грамадзкі, мэханічны, фізычны і хімічны. Мэханічны рух, у тым ліку адносны, вярчальны, паступальны і ваганьні, вывучаюць у мэханіцы. Геамэтрычныя ўласьцівасьці руху целаў без уліку іх масы і сілаў, што на іх узьдзейнічаюць, вывучаюць у кінэматыцы. Рух целаў пад узьдзеяньнем дастасаваных сілаў вывучаюць у дынаміцы. Законы руху відаў матэрыі, у тым ліку ўзаемадзеяньні элемэнтарных часьцінак, працэсы ўнутры атамнага ядра і атама, распаўсюд і ўзаемадзеяньне фізычных палёў, вывучаюць у фізыцы. Ператварэньні рэчываў, іх складу і будовы (хімічныя рэакцыі) вывучаюцца ў хіміі. Філязофскі прынцып нестваральнасьці і незьнікальнасьці руху атрымлівае пацьвярджэньне ў законах захаваньня (Закон захаваньня электрычнага зараду)[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рух у філязофіі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 474. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рухсховішча мультымэдыйных матэрыялаў