Перайсьці да зьместу

Сяргей Шаўцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сяргей Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1968, Калыбаўка, Жлобінскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі судзьдзя.

Старшыня Гомельскага абласнога суду[1]. У 1989 г. скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню, у 1996 годзе – Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства». З 1989 па 1992 гады служыў ва Узброеных Сілах СССР на афіцэрскіх пасадах. З 1992 па 2000 гады рабіў сьледчым, старшым сьледчым Сьледчае ўправы УУС Гомельскага аблвыканкама. З 2000 года – судзьдзя суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласьці. У 2008 годзе прызначаны намесьнікам старшыні гэтага суда. З 2010 года – судзьдзя Гомельскага абласнога суда. У лютым 2013 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога суда.

Мае першую кваліфікацыйную клясу судзьдзі.