Перайсьці да зьместу

Марыя Надтачэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марына Ўладзімераўна Надтачэй (нар. 1967, Гомель, цяпер Беларусь) — беларуская судзьдзя.

Намесьніца старшыні Гомельскага абласнога суду і старшыня калегіі па грамадзянскіх справах таго ж суду[1].

У 1990 годзе скончыла Ўсесаюзны юрыдычны завочны інстытут. З 1984 па 1986 гады – справавод Чыгуначнага райвыканкаму г. Гомель. З красавіка 1986 года – інспэктар аддзела сацыяльнага забесьпячэньня Чыгуначнага райвыканкаму г. Гомель. З 1987 па 1991 гады – юрысконсульт Савецкага райвыканкаму г. Гомеля. З 1991 па 1998 гады рабіла пракуроркай аддзелу пракуратуры Гомельскай вобласьці, памочніцай пракурора, старэйшай памочніцай пракурора Навабеліцкага раёну г. Гомеля. Са студзеня 1998 году – судзьдзя суду Навабеліцкага раёну Гомля. Са жніўня 2004 году – судзьдзя Гомельскага абласнога суду.

У кастрычніку 2014 года прызначаная намесьніцай старшыні, у ліпені 2015 года - намесьніца старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду.

Мае першую кваліфікацыйную клясу судзьдзі.