Сымон Кандыбовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымон Кандыбовіч
Дата нараджэньня 21 ліпеня 1891(1891-07-21)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 верасьня 1972(1972-09-27) (81 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак дзяржаўны дзяяч, гісторык
Месца працы

Сымон Кандыбовіч (псеўд. Кабыш; 21 ліпеня 1891, в. Старыца, цяпер Капыльскі раён, Менская вобласьць — 17 верасьня 1972, Мюнхэн) — беларускі дзяржаўны дзяяч, гісторык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла сям’і Сымона Кандыбовіча

Меў вышэйшую адукацыю, працаваў настаўнікам. У часе Першай сусьветнай вайны служыў у войску. У 1922 годзе працаваў старшынёй валаснога выканкаму ў Бабруйскім павеце. Быў дэлегатам Чацьвёртага Усебеларускага зьезду саветаў. З 1926 году — чалец ЦК КП(б)Б. У 1932—37 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны камітэту нарыхтовак СНК БССР.

У 1940 годзе арыштаваны. Падчас нямецкай акупацыі ў ІІ сусьветную вайну супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1941-43 гадах уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай народнай самапомачы. Уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студзеня 1944 году кіраўнік яе фінансавага аддзела. Удзельнік ІІ Ўсебеларускага кангрэсу (чэрвень 1944, Мінск).

3 лета 1944 у Нямеччыне. Зьмяніў прозьвішча на Кабыш. Прымаў удзел у працы Беларускага нацыянальнага камітэту. 3 1954 году ў Мюнхэне: супрацоўнік Інстытуту па вывучэньні СССР, у беларускім аддзеле радыёстанцыі «Свабода». Дасьледаваў пытаньні эканамічнай гісторыі. Аўтар артыкулаў у навуковым часопісе беларускай эміграцыі «Запісы», выданьнях Інстытута па вывучэньні СССР па беларускім нацыянальным пытаньні, у якіх рабіў высновы, што нацыянальнаму разьвіццю беларускага народа не спрыяюць ні Польшча, ні Савецкая Расея. Ад 1956 году быў рэфэрэнтам Сакратарыяту Рады БНР па пытаньнях народнай гаспадаркі.

Памёр 17 верасьня 1971 году (такая дата выбітая на помніку, хаця шмат дзе падаецца, што памёр 27 верасьня). Пахаваны ў Мюнхэне на могілках Вэстфрыдгоф (ням. Westfriedhof).[1]


Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нашыя могілкі. Альбом // Запісы БІНіМ № 27. — Нью-Ёрк — Мінск, 2004. — 232 с, 21 см. — С. 224—240.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кандыбовіч // БЭ ў 18 т. — Т. 7. — Мн., 1998.
  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн., 2002.