Перайсьці да зьместу

Гаўдземунда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўдземунда

лац. Gaŭdziemunda
Дата нараджэньня 1260-я
Дата сьмерці не раней за 1288 і не пазьней за 1291
Бацька Тройдзень
Муж Баляслаў II Мазавецкі
Дзеці Земавіт II, Трайдзень I

Гаўдземунда[1], Гаўдэмунда (у каталіцтве Соф’я; 1260-я — 1288 або 1291) — княгіня мазавецкая, жонка мазавецкага князя Баляслава ІІ.

Гаўдземунд (Gaudemund) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўдзін, Гаўтоўт, Саргоўд; германскія імёны Gaudin, Gautald, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Гаўдземунда азначае «гарлівасьць цноты»[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Boleslaus autem de Lithuana Gaudemunda, devotissima domina genuit Troydenum (XIII ст.)[8].

Дачка вялікага князя літоўскага Тройдзеня, меркаваная сястра Будзікіда і Будзівіда[9].

У 1279 годзе выйшла замуж за плоцкага князя Баляслава Земавітавіча, у каталіцкім хросьце атрымала імя Соф’я. Апошні раз упамінаецца пад 1288 годам, а ў 1291 годзе Баляслаў ажаніўся з Кунегундай, дачкой Пржэмысла Отакара II.

У шлюбе мела сыноў Земавіта ІІ і Тройдзеня I (атрымаў сваё імя ў гонар дзеда)[10].

  1. ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 5, 2001. С. 52.
  2. ^ Holthausen F. Gotisches etymologisches Wörterbuch. — Heidelberd, 1934. S. 36.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 619, 1134.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  8. ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe polski. T. 3. — Lwów, 1878. S. 47.
  9. ^ Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. T. 10, 1935. S. 1—43.
  10. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 164.