Яганэс Бугенгаген
Яганэс Бугенгаген | |
Johannes Bugenhagen | |
Род дзейнасьці | прапаведнік, тэоляг |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 чэрвеня 1485 |
Месца нараджэньня | Волін, Памэранія, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Дата сьмерці | 20 красавіка 1558 |
Месца сьмерці | Вітэнбэрг, Саксонія, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | немец |
Месца вучобы | |
Занятак | тэоляг, прафэсар унівэрсытэту, пратэстанцкі рэфарматар |
Месца працы | |
Бацька | Гергарт Бугенгаген |
Жонка | Вальпурга Бугенгаген |
Дзеці | Яганэс, Марта, Сара |
Яганэс Бугенгаген (па-нямецку: Johannes Bugenhagen; 24 чэрвеня 1485, Волін, Сьвятая Рымская імпэрыя — 20 красавіка, 1558, Вітэнбэрг, Сьвятая Рымская імпэрыя) — нямецкі прапаведнік, дзяяч Рэфармацыі, тэоляг, пасьлядоўнік і паплечнік Мартына Лютэра. Яганэс з посьпехам прасоўваў Рэфармацыю Памэранію й Данію. Сярод ягоных асноўных дасягненьняў маюцца арганізацыя лютэранскіх цэркваў у Паўночнай Нямеччыне й Скандынавіі. Мае мянушку «другі апостал Поўначы».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1485 годзе ў памэранскім горадзе Волін. З 1502 году вывучаў багаслоўе й гуманітарныя навукі ў Грайфсвальдзе й ужо ў 1503 годзе быў прызначаны рэктарам школы ў Трэптаве. Паводле даручэньня герцага Багуслава X напісаў першую гісторыю Памэраніі на лацінскай мове.
Вітэнбэрг
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Вітэнбэргу Бугенгаген стаў пастарам прыходу[1] й сябрам Мартына Лютэра[2]. Ён быў чальцом каманды Лютэра, якая зьдзейсьніла пераклад Бібліі з лацінскай на нямецкую мову, а таксама прымаў удзел у дыскусах паводле рэформаў Ульрыха Цьвінглі[2]. У 1523 годзе, дзякуючы сваім лекцыям, быў запрошаны ва ўнівэрсытэт Вітэнбэргу. Такім чынам Бугенгаген стаў адным з самых уплывовых рэфарматараў у горадзе.
17 сакавіка 1533 году Яганэс атрымаў званьне доктара багаслоўя ва ўнівэрсытэце Вітэнбэргу, дзякуючы падтрымцы з боку Мартына Лютэра[3].
Рэфармацыйная праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўным унёскам Бугенгагена лічыцца тое, што ён зь вялікім посьпехам усталяваў царкоўныя парадкі ў шэрагу гарадоў, як то Браўншвайгу, Гамбургу, Любэку, Брэмэне, Гётынгене, Аснабруке й іншых. У 1534 годзе Бугенгаген правёў Рэфармацыю ў Памэраніі, а ў 1537 годзе адправіўся з той жа мэтай у Данію, дзе таксама працаваў над аднаўленьнем унівэрсытэта Капэнгагена й стаўся ў ім першым рэктарам і выкладчыкам багаслоўя. У 1542 годзе Яганэс увёў тыя ж царкоўныя парадкі ў Шлезьвіг-Гальштайне, а ў 1543 годзе наведаў цэрквы ў Гільдэсгайму й Браўншвайгу.
Апошнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сьмерці Лютэра ў 1546 годзе Бугенгаген клапаціўся аб ягонай удаве й дзецях. Бугенгаген памёр у Вітэнбэргу ў 1558 годзе й быў пахаваны ў царкве Сьвятой Марыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nieden 2006. С. 46.
- ^ а б Kaufmann 1998. С. 58.
- ^ Nieden 2006. С. 62.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Nieden, Marcel Die Erfindung des Theologen. Wittenberger Anweisungen zum Theologiestudium im Zeitalter von Reformation und Konfessionalisierung. — Mohr Siebeck Verlag, 2006. — ISBN 3-16-148878-4
- Kaufmann, Thomas Reformatoren. — Vandenhoeck & Ruprecht, 1998. — ISBN 3-525-34004-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Literatur von und über Johannes Bugenhagen. Deutschen Nationalbibliothek. (ням.)
- Informationen zu Bugenhagen. Pommerschen Evangelischen Kirche. (ням.)
- Johannes Bugenhagen. Ökumenischen Heiligenlexikon. (ням.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1485 годзе
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1558 годзе
- Выкладчыкі Капэнгагенскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Воліне
- Памерлі ў Вітэнбэргу
- Дзеячы Рэфармацыі
- Лютэране
- Пахаваныя ў Саборы ўсіх сьвятых (Вітэнбэрг)
- Нямецкія хрысьціянскія дзеячы
- Нямецкія багасловы
- Нямецкія перакладчыкі
- Перакладчыкі Бібліі на нямецкую мову
- Пратэстанцкія перакладчыкі Бібліі
- Выкладчыкі ўнівэрсытэту Гале-Вітэнбэрг