Перайсьці да зьместу

Ганна Сьвятаслаўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Сьвятаслаўна
Ганна Сьвятаслаўна. Т. Нарбут, каля 1839
Дата нараджэньня 1350-е
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 жніўня 1418
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Бацька Сьвятаслаў Іванавіч[d][1]
Муж Вітаўт
Дзеці Соф’я

Ганна Сьвятаслаўна (? — 31 жніўня 1418) — вялікая княгіня літоўская, жонка Вітаўта.

Згодна з найбольш пашыраным меркаваньне была дачкой вялікага князя смаленскага Сьвятаслава Іванавіча (13581386)[2].

Паводле крыжацкага паведамленьня, шлюб Вітаўта і Ганны адбыўся яшчэ пры жыцьці вялікага князя літоўскага Альгерда (памёр у 1377). Відаць, вясельле адбылося ў 1360-я, калі Вітаўт быў удзельным князем берасьцейскім.

У 1382 спрыяла ўцёкам мужа зь вязьніцы, куды яго пасадзіў Ягайла. У 1392 абяцала пры набыцьці Вітаўтам пасады вялікага князя літоўскага, што яе муж выканае ўмовы прысягі, прынесенай ім каралю польскаму Ягайле і Кароне Польскай.

Мела дачку Соф’ю Вітаўтаўну, выдадзеную замуж за вялікага князя маскоўскага Васіля Дзьмітрыевіча, а таксама іншых дзяцей, пэўных зьвестак пра якіх не захавалася.

Пахавалі вялікую княгіню ў Віленскім катэдральным касьцёле.

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 160.
  2. ^ Ганна Святаслаўна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 155.