Перайсьці да зьместу

ВІЧ-інфэкцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ВІЧ-інфэкцыя
Спэцыяльнасьць вэнэралёгія
Сымптомы павелічэньне лімфатычных вузлоў
Ускладненьні сындром набытага імунадэфіцыту
Звычайна праяўляецца крапіўніца
Працягласьць 9—11 гадоў
Прычыны плоцевы чын зь вірусаносьбітам
Фактары рызыкі выкарыстаньне агульнага шпрыца, грудное выкормліваньне заражанай жанчынай
Мэтад дыягностыкі аналіз крыві
Прафіляктыка выкарыстаньне ўласных прадметаў асабістай гігіены
Лекі антырэтравірусныя: абакавір, зідавудзін, ламівудзін

ВІЧ-інфэкцыя — заражэньне вірусам імунадэфіцыту чалавека.

У 2011 годзе антырэтравірусныя (АРВ) лекі на 96% зьнізілі заражэньне вірусам ад хворых, якія іх прымалі. У 2012 годзе каля паловы памерлых ад хваробы не лячыліся, бо ня ведалі пра сваё заражэньне[1].

Прадухіленьню заражэньня вірусам спрыяе выкарыстаньне ўласных прадметаў асабістай гігіены — брытвы, зубной шчоткі і прыладаў манікюру. Таксама варта пазьбягаць нанясеньня татуіроўкі бруднай прыладай[1].

Заражэньню вірусам спрыяе плоцевы чын зь вірусаносьбітам, выкарыстаньне агульнага шпрыца і грудное выкормліваньне заражанай жанчынай. Верагоднасьць заражэньня вышэйшая сярод спажыўцоў дурманлівых рэчываў, што ўводзяць унутрывенна агульным шпрыцом. Пры заражэньні цяжарнай жанчыны хвароба перадаецца народжанаму ад яе дзіцяці. Таксама адзначаюцца выпадкі захворваньня пры трапляньні заражанай крыві на адкрытую рану і сьлізьніцу[1].

З 2005 году ў Беларусі пачалі праводзіць лячэньне ВІЧ-інфэкцыі пры дапамозе антырэтравірусных (АРВ) лекаў. На 2013 год такое лекаваньне атрымлівала звыш 4500 чалавек. Пажыцьцёвае АРВ-лекаваньне абыходзілася ў сярэднім $35 000 на чалавека, якія выдаткоўваў Глябальны фонд барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй (Жэнэва, Швайцарыя). На 2013 год у працэдурных кабінэтах паліклінік Беларусі прымалі кроў для аналізу на вірус імунадэфіцыту чалавека, у тым ліку без пазнакі асобы. Вынік паведамляўся праз 2 працоўныя дні. Таксама такі аналіз крыві рабілі ў абласных і гарадзкіх вэнэралягічных і наркалягічных дыспансэрах. Задарма і без пазнакі асобы яго праводзілі ў працэдурным кабінэце аддзелу прафіляктыкі ВІЧ і СНІДу Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя (Менск, вул. К.Цэткін, д. 4, 3-і паверх)[1].

  1. ^ а б в г Сьвятлана Барысенка. «Раскрыць» статус і атрымаць лячэньне // Краіна здароўя. — 7 верасьня 2013. — № 9 (310). — С. 5.