Вільгэльм Гайгалят
Вільгэльм Гайгалят | |
Vilius Gaigalaitis | |
Вільгэльм Гайгалят у складзе Летувіскай Тарыбы | |
Прэзыдэнт Эвангельска-лютэранскай кансысторыі | |
---|---|
1925 — 1933 | |
Старшыня Летувіскай Тарыбы ў Прусіі | |
16 лістапада 1918 — 30 лістапада 1918 | |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Прусіі | |
1903 — 1918 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 верасьня 1870[1] |
Памёр: |
30 лістапада 1945[1] (75 гадоў) |
Адукацыя: | |
Вільгэльм (Вілемс) Ґайґалят (па-нямецку: Wilhelm Gaigalat, па-летувіску: Vilius Gaigalaitis; 27 верасьня 1870, Гейдэбрух(lt), раён Рагнета(de) — 30 лістапада 1945, Брэтэн, Вюртэмбэрг-Бадэн, Нямеччына) — пруска-летувіскі пратэстанцкі сьвятар, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — памешчык Мікс Ґайґалят. Навучаўся ў школах у Мэмелі і Тыльзыце, у 1892—1896 роках вывучаў багаслоўе і філязофію ва ўнівэрсытэтах Кёнігсбэргу і Бэрліну. У 1900—1919 служыў лютэранскім сьвятаром у летувіскіх парафіях Усходняй Прусіі (Рамучай(lt), Прэкуле, Катычай).
У 1903 року ўпершыню быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Прусіі(de), дзе прадстаўляў акругу Мэмэлю-Гейдэкругу. Пераабіраны ў 1908 і 1913, выступаў у парлямэнце ў абарону моўных і культурных правоў насельніцтва Малой Летувы.
16 лістапада 1918 абраны старшынём створанага тыльзыцкага аддзелу Летувіскай Тарыбы ў Прусіі, аднак ужо 30 лістапада сышоў з пасады, адмовіўшыся падпісваць Тыльзыцкі акт. У Парыжы(en) выступаў за далучэньне паўночнай часткі Ўсходняй Прусіі да Летувы.
У 1905—1930 роках узначальваў хрысьціянскае таварыства «Сандора», рэдагаваў газэту «Пагальба», у міжваеннае дзесяцігодзьдзе ўдзельнічаў у душпастарскай і грамадзкай дзейнасьці ў Клайпэдзкім краі. Ініцыятар стварэньня і першы дырэктар (1922—1924) летувіскай гімназіі ў Клайпэдзе. У 1925—1933 — прэзыдэнт Эвангельска-лютэранскай кансысторыі[2]. У 1925—1936 — дацэнт, прафэсар пратэстанцкага багаслоўскага факультэту Ковенскага ўнівэрсытэту (у 1927—1928 — дэкан). Ганаровы доктар Латвійскага ўнівэрсытэту (1933).
У 1939 року Клайпэдзкая зямля была далучаная да нацысцкай Нямеччыны, у 1940 року Вільгэльм Гайгалят пераехаў у Крэтынгу. У 1941, перад прыходам Саветаў, разам са сваёй жонкай зьехаў у Трэці райх, дзе жыў пад наглядам паліцыі. У 1994 року ягоныя парэшткі перавезеныя і перапахаваныя на радзіме[3].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kritika raštų apie seniausią Lietuvos istoriją (1893])
- Die evangelische Gemeinschaftsbewegung unter den preußischen Litauern: Geschichtliches und Gegenwärtiges. Königsberg 1904, kpbc.umk.pl (у перакладзе на польскую мову фон Аляксандра В. Баўкнэхта & Давіда Р. Банаха: «Ewangelicki ruch gromadkarski wśród Litwinów pruskich. Historia i teraźniejszość», Olsztyn 2016)
- Evangeliški surinkimai Prūsų Lietuvoje (1905)
- Lietuvos nusidavimai ir mūsų rašliava (1912)
- Kristijonas Duonelaitis, jo gyvastis ir darbai (1913)
- Litauen. Das besetzte Gebiet, sein Volk und dessen geistige Strömungen (1917)
- Die evangelische — lutherische Kirche in Litauen (1929)
- Lietuvos Evangelikų bažnytinio gyvenimo problemos (l935)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Гедыміна 3 ступені (1928)
- Ордэн Гедыміна 2 ступені (1930)
- латвійскі ордэн Трох зорак (1935)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Vilius Gaigalaitis // https://www.mle.lt/straipsniai/vilius-gaigalaitis
- ^ Глава — Председатель Консистории (с 1976 — епископ) (рас.) Евангелическая лютеранская церковь Литвы. Иерархия литургических церквей. Праверана 12 студзеня 2018 г.
- ^ Viliaus Gaigalaičio kapas (лет.) Viliaus Gaigalaičio globos namai Праверана 11 студзеня 2018 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Herrmann A. L. Degener. Gaigalat, Wilems // Wer ist wer?. — Berlin: 1935. — P. 467.
- Peter Bahn. Vilius Gaigalaitis (1870–1945). Ein Litauer in Bretten // Brettener Köpfe. — Karlsruhe: Info, 2010. — С. 71—73. — ISBN 978-3-88190-609-8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 27 верасьня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Таўроскім павеце
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1945 годзе
- Выпускнікі Бэрлінскага ўнівэрсытэту
- Дэпутаты Прускай Палаты прадстаўнікоў
- Лютэранскія багасловы
- Летувіскія пратэстанцкія багасловы
- Выпускнікі Кёнігсбэрскага ўнівэрсытэту
- Летувіскія грамадзкія дзеячы
- Летувіскія лютэране
- Выкладчыкі ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага
- Кавалеры ордэна вялікага князя Гедыміна
- Кавалеры ордэна Трох Зорак