Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Пражывае ў | Монтэ-Карлё, Манака |
Нарадзілася |
31 ліпеня 1989 (35 гадоў) Менск, Беларуская ССР, СССР |
Рост | 183 см |
Вага | 66 кг |
Пачатак кар’еры | 2003 |
Працоўная рука | правая, бэк-гэнд абодвума |
Прызавыя грошы | $26 068 236 |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 446–164 |
Тытулаў | 19 WTA, 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (30 студзеня 2012) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | пераможца (2012)[1] |
Францыя | паўфінал (2013) |
Ўімбэлдан | паўфінал (2011, 2012) |
ЗША | фінал (2012, 2013) |
Асноўныя турніры | |
WTA | фінал (2011) |
Алімпіяда | бронза (2012) |
Парны разрад | |
Матчаў | 136–51 |
Тытулаў | 6 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 7 (7 ліпеня 2008) |
Турніры Вялікага шлему ў пары | |
Аўстралія | фінал (2007) |
Францыя | пераможца (2008) |
Ўімбэлдан | чвэрцьфінал (2008) |
ЗША | пераможца (2007) |
Вікторыя Азаранка ў Вікісховішчы |
Вікто́рыя Фёдараўна Аза́ранка (нарадзілася 31 ліпеня 1989 году, Менск, цяпер Беларусь) — беларуская тэнісістка. Жыве і трэніруецца ў Монтэ-Карлё (Манака). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010)[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996 г. пачала займацца тэнісам у 7 гадоў. У кастрычніку 2004 г. збройнае прадпрыемства «Белтэхэкспарт» Уладзімера Пефціева аплаціла пераезд Вікторыі Азаранкі і Вольгі Гаварцовай у Марбэльлю (аўтаномная супольнасьць Андалюзія, Гішпанія) для заняткаў у мясцовай тэніснай акадэміі. Падрыхтоўкай Вікторыі заняўся нямецкі трэнэр, які раней працаваў са Штэфі Граф. У 2009 г. за кошт расейскага хакеіста Мікалая Хабібуліна(ru) пераехала ў Скотсдэйл (штат Арызона, ЗША) для заняткаў з трэнэрам Сэмам С’юмікам, які дагэтуль рыхтаваў расейскую тэнісістку Веру Званарову(ru)[3].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юніёрскі этап
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2005) у юніёрскім разрадзе. Пераможца юніёрскага (да 18 гадоў) Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў 2005 годзе ў адзіночным і парным разрадах. У парным разрадзе сярод юніёрак Вікторыя Азаранка таксама перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў 2005 годзе (разам з вугоркай Агнэш Савай), і на Ўімбэлдане ў 2004 годзе (разам зь беларускай Вольгай Гаварцовай). На 2005 год у юніёрскім разрадзе Вікторыя Азаранка мела шэсьць тытулаў у адзіночцы (і яшчэ дзесяць у парным разрадзе), зьяўлялася чэмпіёнкай Эўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцай каманднага Кубку Эўропы да 14 і 16 гадоў. У 2005 годзе стала чэмпіёнкай сьвету сярод юніёрак па вэрсіі Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі (ITF).
Першы нумар юніёрскага рэйтынгу (2005).
Прафэсійная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераможца турніраў WTA Tour у адзіночным выступе:
- 2009 — Брысбэйн, Аўстралія
- 2009 — Мэмфіс, ЗША
- 2009 — Маямі, ЗША
- 2010 — Стэнфард, ЗША
- 2010 — Масква, Расея
- 2011 — Маямі, ЗША
- 2011 — Марбэльля, Гішпанія
- 2011 — Люксэмбург, Люксэмбург
- 2012 — Сыднэй, Аўстралія
- 2012 — Мэльбурн, Аўстралія
- 2012 — Доха, Катар
- 2012 — Індыян-Ўэлз, ЗША
- 2012 — Пэкін, Кітай
- 2012 — Лінц, Аўстрыя
- 2013 — Мэльбурн, Аўстралія
- 2013 — Доха, Катар
- 2013 — Цынцынаці, ЗША
- 2016 — Брысбэйн, Аўстралія
- 2016 — Індыян-Ўэлз, ЗША
- Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2007) (разам з Максімам Мірным) і Адкрытага чэмпіянату Францыі — 2008 (разам з Бобам Браянам).
- Пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Мэльбурн, 2012) у адзіночным разрадзе. У выніку гэтай перамогі ўзьнялася на першы радок рэйтынгу WTA і зарабіла $2,3 млн[3].
- Пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Мэльбурн, 2013) у адзіночным разрадзе.
- Найвышэйшае месца ў рэйтынгу WTA (адзіночны выступ) — 1-е (30 студзеня 2012)
- Найвышэйшае месца ў рэйтынгу WTA (парны выступ) — 7-е (7 ліпеня 2008).
Дзяржаўныя ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Айчыны III ступені (2012)[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Виктория Азаренко выиграла Australian Open и стала первой ракеткой мира (рас.)
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 г. № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- ^ а б Алена Аўчыньнікава. «Я галодная да перамог» // Зьвязда : газэта. — 31 студзеня 2012. — № 19 (27134). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 января 2012 г. № 44 «Аб узнагароджанні В.Ф.Азаранка ордэнам Айчыны III ступені» (1/13270)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікторыя Азаранка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія тэнісісткі
- Беларускія тэнісісты і тэнісісткі на Алімпійскіх гульнях
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Кавалеры ордэна Айчыны (Беларусь)
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Першыя ракеткі сьвету