Перайсьці да зьместу

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі»)

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (па-ангельску: Australian Open) — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца штогод у студзені ў Мэльбурне, Аўстралія і зьяўляецца першым турнірам Вялікага шлема тэніснага сэзону. У рамках турніру праводзяцца першынствы: адзіночныя мужчынскія і жаночыя, парныя мужчынскія і жаночыя, зьмяшаныя парныя, а таксама юнацкія турніры і турнір вэтэранаў.

Турнір быў упершыню праведзены ў Мэльбурне ў 1905 і зваўся «Чэмпіянат Аўстралазіі» (па-ангельску: The Australasian Championships). У ім прыняла ўдзел 17 спартоўцаў, а на фінальным матчы прысутнічала 5 тысячаў гледачоў. У 1927 годзе турнір пераназвалі ў «Чэмпіянат Аўстраліі» (па-ангельску: Australian Championships). У 1969 ён стаў адкрытым для прафэсіяналаў і атрымаў свой цяперашні назоў.

З 1905 году, чэмпіянат праводзіўся ў шасьці розных месцах:

У 1972 было прынятае рашэньне праводзіць турнір у адным і тым жа горадзе кожны год. Месцам правядзення былі вылучаныя травяныя корты тэніснага клюбу «Куёнг» (па-ангельску: Kooyong Lawn Tennis Club), прыгараду Мэльбурну. З часам клюб «Куёнг» стаў цесны для значна ўзрослага турніру. Да пачатку правядзеньня чэмпіянату 1988 было завершанае будаўніцтва новага тэніснага комплексу Мэльбурн Парк (па-ангельску: Melbourne Park, былы Фліндэрз Парк па-ангельску: Flinders Park), куды і было перанесенае правядзеньне турніру ў тым годзе. Перамяшчэньне было значным посьпехам — наведваньне матчаў неадкладна вырасла, і турнір 1998 году наведала на 90% больш гледачоў (266 436), чым у папярэднім годзе ў «Куёнг» (140 000).

Пасьля турніру ў студзені 1977 было прынятае рашэньне перанесьці час правядзеньня на сьнежань. Таму ў 1977 годзе чэмпіянат быў праведзены другі раз — у сьнежні. У гэтым месяцы яго працягнулі ўладкоўваць і ў наступныя гады. З 1987 году турнір зноўку перанесьлі на студзень, таму ў 1986 чэмпіянат не праводзіўся.

Тэнісны комплекс Мэльбурн Парку складаецца, сярод іншага, з 3 цэнтральных кортаў і 3 паказальных кортаў.

Галоўны корт турніру — Род Лэйвэр Арэна (па-ангельску: Rod Laver Arena), быў названы ў гонар легендарнага аўстралійскага тэнісіста Рода Лэйвэра ў 2000 годзе. Корт пабудаваны ў 1988 годзе і месьціць 15 000 гледачоў. У год яго наведвае больш за 1,5 млн гледачоў. Корт абсталяваны рассоўнай страхой, якая дазваляе праводзіць матчы ў дождж або моцную сьпёку. Такім чынам, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў цяперашні час зьяўляецца адзіным турнірам Вялікага шлема, на якім матчы могуць праводзіцца ў зачыненым памяшканьні.

Другі корт турніру — Водафоўн Арэна (па-ангельску: Vodafone Arena), быў пабудаваны ў 2000 годзе. Арэна асаблівая тым, што лёгка можа трансфармавацца для правядзеньня розных мерапрыемстваў. Апроч тэнісных турніраў, тут праводзяцца спаборніцтвы па вэляспорце, баскетболе, а таксама розныя канцэрты. Ёмістасьць трыбун таксама зьмяняецца ў залежнасьці ад канфігурацыі — 10 500 гледачоў пры правядзеньні тэнісных і баскетбольных матчаў, 10 500 або 8900 пры правядзеньні канцэртаў (у залежнасьці ад разьмяшчэньня сцэны), 4500 гледачоў у рэжыме вэлядрома. Арэна таксама абсталяваная рассоўнай страхой.

Трэці цэнтральны корт — Маргарэт Корт Арэна (па-ангельску: Margaret Court Arena), названы ў гонар найболей пасьпяховай аўстралійскай тэнісісткі ў гісторыі — Маргарэт Корт, якая, у ліку іншых перамог, «выйграла Вялікі шлем» у 1970 годзе, перамагала, у агульнай складанасьці, 62 разы на турнірах Вялікага шлема (у адзіночным і парных першынствах), што дагэтуль зьяўляецца рэкордам як для мужчынаў, так і для жанчын; і была першай ракеткай сьвету. Раней корт зваўся «Першы паказальны корт» (па-ангельску: Show Court One), і быў пераназваны 12 студзеня 2003 году.

Усе корты маюць цьвёрдае пакрыцьцё маркі Rebound Ace.

Пераможцу турніру ў мужчынскім разрадзе ўручаецца кубак (па-ангельску: Norman Brookes Challenge Cup), названы ў гонар аўстралійскага тэнісіста Нормана Брукса, які зрабіў немалы ўнёсак у разьвіцьцё чэмпіянату і быў, у тым ліку, яго пераможцам у 1911 годзе.

Пераможцы жаночага турніру ўручаецца кубак Daphne Akhurst Memorial Cup, названы ў гонар аўстралійскай тэнісісткі Дафнэ Акгэрст, якая пяць разоў станавілася чэмпіёнам (1925, 1926, 19281930).

Пераможцай 2012 году стала беларуска Вікторыя Азаранка, першы раз у сваёй кар'еры. У фінале яна выйграла ў расейкі Марыі Шарапавай 6:3, 6:0. У выніку Вікторыя Азаранка ўзьнялася на першы радок рэйтынгу WTA.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісесховішча мультымэдыйных матэрыялаў