Максім Мірны
Макс Мірны | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Пражывае ў | Брэдэнтан, Флорыда, ЗША |
Нарадзіўся |
6 ліпеня 1977 (47 гадоў) Менск, Беларусь |
Рост | 192 см |
Вага | 90 кг |
Пачатак кар’еры | 1996 |
Канец кар’еры | 29 лістапада 2018 |
Працоўная рука | правая |
Прызавыя грошы | $10 247 720 |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 239–240 |
Тытулаў | 1 |
Найвышэйшы рэйтынг | 18 (18 жніўня 2003) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | 3-і раўнд (2000, 2006) |
Францыя | 2-і раўнд (1999, 2006) |
Ўімбэлдан | 4-ы раўнд (2003, 2005, 2006) |
ЗША | Чвэрцьфінал (2002) |
Асноўныя турніры | |
Алімпіяда | Чвэрцьфінал (2000) |
Парны разрад | |
Матчаў | 426-202 |
Тытулаў | 47 |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (9 чэрвеня 2003) |
Турніры Вялікага шлему ў пары | |
Аўстралія | фіналіст (2007) |
Францыя | чэмпіён (2005, 2006, 2011, 2012) |
Ўімбэлдан | фіналіст (2003) |
ЗША | чэмпіён (2000, 2002) |
Асноўныя турніры ў пары | |
Алімпіяда | чэмпіён (2012) |
Макс Мірны ў Вікісховішчы |
Максім Мірны (нарадзіўся 6 ліпеня 1977 году, Менск, БССР) — беларускі тэнісіст, добра зарэкамэндаваўшы сябе ў парным разрадзе. За надзвычай моцную падачу і агрэсіўную гульню з частымі выхадамі да сеткі Макс Мірны мае мянушку Зьвер (па-ангельску: Beast). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001). Разам зь сям’ёй пражывае ў Брэдэнтане, які месьціцца ў штаце Флорыда, ЗША.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як і Натальля Зьверава (беларуская тэнісная зорка 1980-х і першай паловы 1990-х), Макс Мірны найбольш пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. На пачатак 2005 году Максім Мірны мае на сваім ліку чатыры перамогі ў турнірах «вялікага шлему» (Grand Slam): дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (у 2000 годзе зь Лейтанам Г’юітам і ў 2002 годзе з Магешам Бгупаці) і дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Roland Garros у 2005 ды 2006 годзе разам са швэдам Юнасам Б’ёркманам.
Асаблівую вядомасьць у Беларусі Макс Мірны набыў пасьля пасьпяховага выступу ў Кубку Дэвіса ў 2004 годзе, калі каманда Беларусі, дзякуючы намаганьням Макса Мірнага і Уладзімера Валчкова дасягнула паўфіналу. З 2011 году выступае ў пары з канадцам Даніелем Нэстарам, разам зь якім стаў пераможцам Ралян Гаросу ў парным разрадзе ў 2011 і 2012 гадох. У пары зь Вікторыяй Азаранка заваяваў золата на Алімпіядзе 2012 году ў міксце, атрымаўшы перамогу ў фінале ў матчы супраць гаспадароў корту Эндзі Марэя і Лаўры Робсан.
У 2013 годзе разам з Андрэа Главачкавай выйграў адкрыты чэмпіянат ЗША у міксце[1].
Прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году ў пары з Аляксандрам Бурым, дзе яны саступілі ў першым раўндзе.
Факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Максім пяць гадоў навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ па спэцыяльнасьці міжнароднае права, атрымаўшы пасьля заканчэньня дыплём юрыста.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Максім Мірны (анг.) на сайце Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія тэнісісты
- Беларускія тэнісісты і тэнісісткі на Алімпійскіх гульнях
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году