Абмеркаваньне:Вікторыя Азаранка
Выгляд
Чаму Азарэнка, бо яна ж беларуска і націск не на э? --Red_Winged_Duck 13:25, 08.06.2005 (UTC)
- Я думаю, Азарэнка з націскам на "э". Адпаведна і па-ангельску ужываецца трансьлітэрацыя Azarenka, а не Azaranka: 5000 старонак супраць 90. Больш як у 600 разоў перавышае варыянт з "э".
- Па-другое (гэта ўжо зрэшты аф-топік), чаму і як ты вызначаеш, што гучыць па-беларуску, а што не. Як на маё разуменьне, Азаронак, Азарэнка гучаць у дзясяткі разоў больш па-беларуску, чым твая Азаранка (Азар, Хазар, Азеры, Азія...). Зрэшты, гэта ўсё суб'ектывізм і аф-топік. Проста пішацца па-ангельску Azarenka, і мне здаецца, гэта досыць добры доказ таго, што націск на "э". Калі вы маеце пераканаўчыя доказы адваротнага, заўсёды можам перамяніць назад. Гэта справа дзьвюх хвілінаў. --Rydel 13:49, 08.06.2005 (UTC)
- Паўсюль, дзе я чуў было толькі Азаранка. А адкуль узьнікла Azarenka - хутчэй за ўсё, праз простую непісьменнасьць у пашпартным стале, спачатку няправільна было перакладзена прозьвішча на беларускую, а потым на ангельскую, такое ў нас часта бывае. Гэта мой варыянт. Але, каб казалі Азарэнка я ніколі ня чуў, у адрозьненьні ад Азаранка. --Red_Winged_Duck 14:26, 08.06.2005 (UTC)
- Ну ты-ж разумееш, што ў мяне рыхтык такі самы "аргумэнт": усе мае знаёмыя кажуць Азарэнка. Гэта ня ёсьць сур'ёзным аргумэнтам (гэта наагул ня ёсьць аргумэнтам...) Правільней за ўсё запытацца ў яе самой або ў крайнім выпадку ў яе сяброў, знаёмых. Вось толькі так можна з пэўнасьцю даведацца. --Rydel 15:48, 08.06.2005 (UTC)
- І яшчэ раз пра "беларускасьць". У вялікай колькасьці (а можа ва амаль ва ўсіх) беларускіх прозьвішчах такога тыпу націск ідзе менавіта на -энка (-енка). Напрыклад: Мірашнічэнка, Кліменка, Самусенка, Каваленка, Лукашэнка, Пракапенка, Бандарэнка і тысячы, тысячы іншых. --Rydel 15:53, 08.06.2005 (UTC)
- У мяне ёсьць знаёмы з дакладна такім жа прозьвішчам. Так вось ён вымаўляе сваё прозьвішча як Азаранка. --Monk 13:31, 17.06.2005 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Вікторыя Азаранка»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Вікторыя Азаранка.