Віктар Канстантын Млечка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Канстантын Млечка

Герб «Даліва»
Асабістыя зьвесткі
Памёр да 23 чэрвеня 1679
Род Млечкі
Бацькі Ян Млечка
Жонка Соф'я з Ісайкоўскіх
Дзеці Канстанцыя

Віктар Канстантын Млечка (Віктарын Канстантын; ? — да 23 чэрвеня 1679) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі1670).

Валодаў маёнткамі ў Жамойці, Халопенічамі ў Аршанскім павеце.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Млечкаў гербу «Даліва», сын Яна, жамойцкага земскага судзьдзі. Сьпярша вызнаваў кальвінізм, пазьней перайшоў у каталіцтва.

Служыў пры двары караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, быў струкчашым каралеўскім у 1643, падстаростам жамойцкім (з 1643), падсудкам земскім (з 1645) і судзьдзём (з 1652).

Абіраўся паслом на соймы 1648, 1649, 1658, 1661 (на двух апошніх атрымаў прызначэньне ў Скарбовы Трыбунал), 1667, 1668, 1669, 1670. Падтрымліваў групоўку Пацаў.

У 1655 падпісаў акт Кейданскай уніі з Швэцыяй. У 1656 далучыўся да антышвэдзкага паўстаньня ў Жамойці, неўзабаве пад Біржамі абраны генэральным палкоўнікам жамойцкага паспалітага рушаньня. Асабіста камандаваў гусарскай харугвай.

Ажаніўся з Соф’яй, дачкой лоўчага вялікага літоўскага Караля Пятра Ісайкоўскага. У шлюбе меў дачку Канстанцыю, якая выйшла за кашталяна троцкага Яна Ўладзіслава Бжастоўскага і прынесла таму ў пасаг маёнткі сваёй маці, у тым ліку Мосар[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Млечкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 359.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]