Перайсьці да зьместу

Вячэрніца малая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячэрніца малая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодВячэрніца (Nyctalus)
ВідВячэрніца малая
Бінамінальная намэнклятура
Nyctalus leisleri
(Kuhl, 1817)
Арэал
Арэал

Вячэрніца малая (Nyctalus leisleri) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).

Даўжыня цела 48–68 мм, размах крылаў 26–33 см, вага 11–20 г. Шэрсьць доўгая. Верх цёмна-рыжа-карычневы. Ніз светла-карычневы. Твар, вушы і крылы цёмныя. Твар, вушы і перапонкі крылаў ад цёмна-карычневага да чорнага. Вушы кароткія, круглявыя, крылы доўгія і вузкія. Хвост кароткі і ледзь выступае за перапонку.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі, Міжземнамор'і і Гімалаях (Азэрбайджан, Албанія, Альжыр, Андора, Армэнія, Аўстрыя, Афганістан, Беларусь, Бэльгія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Грэцыя, Грузія, Індыя, Іран, Ірляндыя, Іспанія (укл. Канарскія астравы), Італія, Казахстан, Кітай, Латвія, Лібія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксэмбург, Малдова, Марока, Нідэрлянды, Нямеччына, Пакістан, Партугалія (укл. Мадэйра), Паўночная Македонія, Польшча, Расія, Румынія, Сэрбія, Славакія, Славенія, Турэччына, Украіна, Францыя (укл. Корсыка), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швэйцарыя, Швэцыя).

Здабывае ежу ў лясах, на пашах і ў рачных далінах, дзе сілкуецца мухамі (у тым ліку камарамі), лускакрылымі і цьвердакрылымі. Nyctalus leisleri зьвязаны са старымі дрэвамі; яны таксама спяць ў будынках і скрынях для кажаноў. Дзіцячыя калёніі ўтрымліваюць 20–50 саміцаў, часам да 1000. Узімку Nyctalus leisleri упадае ў спячку ў асноўным у дуплах дрэў, а зрэдку ў падземных месцах або будынках, часта вялікімі групамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]