Цьвердакрылыя
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Кляса | Вусякі |
| Атрад | Цьвердакрылыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Coccinellidae | |
Цьвердакрылыя, або жукі (Coleoptera) — атрад вусякоў, прадстаўнікі якога характарызуюцца выглядазьменай пярэдніх крылаў ў цьвёрдыя, моцна склератызаваныя, альбо скурыстыя надкрыльлі, пазбаўленыя жылкаваньня, з захаваньнем перапончатых задніх (ніжніх) крылаў, якія служаць для палёту і ў спакойным стане складзеныя пад надкрыльлямі (вельмі рэдка крылы і надкрыльлі рэдукаваныя); ротавы апарат — грызучы. Форма і памеры цела вельмі разнастайныя — ад 0,3-1,0 мм да 167 мм.
Разьвіцьцё з поўным ператварэньнем і праходжаньнем стадыі яйка, лічынкі, лялечкі і імага.
Жукі зьяўляюцца найбуйнейшай групай сярод вусякоў і жывых істот у цэлым — у атрадзе налічваецца больш за 359800 відаў (359891 від па стане на люты 2008 году), што складае 40 % ад усіх вядомых відаў вусякоў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |