Вялікая Ліпа
Выгляд
Вялікая Ліпа | |
трансьліт. Vialikaja Lipa | |
Першыя згадкі: | 1528 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Нясьвіскі |
Сельсавет: | Ліпскі |
Насельніцтва: | 239 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1770 |
Паштовы індэкс: | 222601 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°14′40″ пн. ш. 26°30′29″ у. д. / 53.24444° пн. ш. 26.50806° у. д.Каардынаты: 53°14′40″ пн. ш. 26°30′29″ у. д. / 53.24444° пн. ш. 26.50806° у. д. |
± Вялікая Ліпа | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вялі́кая Лі́па[1] — вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці. Вялікая Ліпа ўваходзіць у склад Ліпскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1528 годзе кароль Жыгімонт I пацьвердзіў пакупку Ганнай Радзівіл (з роду Кішкаў) двара на Ліпе, поля і леса «аж да плоту Малеўскага». У 1558 годзе маёнтак і двор Ліпа даны ў заставу, а потым падараваны Мікалаю Радзівілу Мікалаем Станіславам Глябовічам.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 239 жыхароў
- 1 студзеня 2001 году — 156 двароў, 409 жыхароў
- 1999 год — 379 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб, бібліятэка, крама, стайня, конефэрма, жывёлагадоўчыя фэрма і комплекс, кормапрадпрыемства «Уша», гараж, майстэрня, трактарны парк, зернесховішча.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба Абуховічаў
- Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы
- Капліца-пахавальня (на могілках)
У Вялікай Ліпе захавалася адзіная на Беларусі брама-канюшня[2]. У сярэдзіне якой знаходзяцца два сымэтрычныя арыгінальныя картушы, якія выяўляюць рыцараў.
Выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатоль Майсеня (1959—1996) — беларускі журналіст і палітоляг
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 359
- ^ Адзіная ў Беларусі брама-канюшня Вольны Нясьвіж
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сляды спадчыны. Вялікая Ліпа Алесь Гізун, Інтэкс-Прэс
- Вялікая Ліпа на Радзіма.орг
- Палацы і сядзібы Беларусі(недаступная спасылка)