Васіль Дружчыц
Васіль Дружчыц лац. Vasil Družčyc | |
Дата нараджэньня | 27 студзеня (8 лютага) 1886 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 сьнежня 1937 (51 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Месца працы | |
Васі́ль Дані́лавіч Дру́жчыц (8 лютага 1886, вёска Блудзень Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер вёска Першамайская Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці — 20 сьнежня 1937, Менск) — беларускі гісторык, прафэсар (1927).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню (1901), Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні (1907), Юр’еўскі ўнівэрсытэт (места Тарту, 1911).
У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафэсар катэдры гісторыі Беларусі БДУ. Працаваў у Інбелкульце, Інстытуце гісторыі АН Беларусі, быў прафэсарам катэдры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытуту імя Герцэна ў Маскве.
Дасьледаваў беларускае сярэднявечча, магдэбурскае права ў беларускіх местах, гісторыю кнігадрукаваньня.
Арыштаваны 14 студзеня 1937, расстраляны 20 сьнежня 1937 у Менску. Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.
Навуковая спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай уніі. // Працы БДУ ў Менску. — 1923. — №6-7. — с. 216—252.
- Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця. // Чатырохстолецьце беларускага друку, 1525—1925. — Менск: Інстытут Беларускай культуры, 1926. — с. 114—131.
- Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ ў Менску. — 1926. — №12. — с. 1—22.
- Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна- археалёгічны зборнік. — 1927 — №1. — с. 249—276.
- Да пытаньня аб мове Літоўскага Статуту // Гістарычна-археалёгічны зборнік. — 1927 — №1. — с. 347—353.
- Войты і іх улада ў беларускіх гаспадарскіх местах з магдэбурскім правам // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук Інстытута Беларускае культуры. Кн. 3: Працы клясы гісторыі. Том 2. Менск, 1928. — с. 241—298.
- Магістрат у беларускіх местах з майдэборскім правам у XV—XVII сталецьцях // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук Інстытута Беларускае культуры. Кн.8 Працы клясы гісторыі. Том 3. Менск, 1929. — с. 377—458.
- Перавыдадзены ў выданьні часопіс «ARCHE Пачатак». — 2009. — №7. Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час.
- Казімір Лышчынскі — беларускі бязбожнік XVII веку // Полымя. — 1927. — №2. — с. 156—162.
- Краязнаўства ў гістарычнай галіне // Наш край. — 1927. — №12. — с. 7—10.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзярновіч А. Гістарыграфія эпохі НЭПУ. // «ARCHE-Пачатак». — 2009. — №7. Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час. — с.11,20,26
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Гарадзенская губэрня)
- Памерлі 20 сьнежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Віленскай духоўнай сэмінарыі
- Выпускнікі Тартускага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДУ
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Беларускія гісторыкі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя беларускія навукоўцы