Блёўка
| Блёўка лац. Bloŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Бялыніцкі |
| Сельсавет | Вішоўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°55′43″ пн. ш. 29°59′07″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2232 |
| Паштовы індэкс | 213166 |
| СААТА | 7204805016 |
| Нумарны знак | 6 |
| Блёўка на мапе Беларусі ± Блёўка | |
Блёўка[1] (з 30 ліпеня 1964 году — Усход або Васток[2][a]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Лімнічанкі. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавету Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Блёўка ўпамінаецца ў 1770 годзе як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Блёўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Глухаўшчыны, тут было 12 двароў.
У лютым 1918 году Блёўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Блёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
За часамі Другой сусьветнай вайны з 2 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году Блёўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 72 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 4 чал.[3]; 2019 год — 2 чал.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Блёўка мае лінейны плян, які складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 398.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9.