Бітаўтаны
Бітаўтаны лац. Bitaŭtany | |
лет. Bytautonys | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Аліцкі |
Раён: | Аранскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′59″ пн. ш. 24°38′10″ у. д. / 54.43306° пн. ш. 24.63611° у. д.Каардынаты: 54°25′59″ пн. ш. 24°38′10″ у. д. / 54.43306° пн. ш. 24.63611° у. д. |
Бітаўтаны |
Бітаўтаны (лет. Bytautonys) — вёска ў Летуве, каля возера Бітаўтанаў. Уваходзяць у склад Яканцкага староства Аранскага раёну Аліцкага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бідалд або Біталд, пазьней Бідаўт або Бітаўт (Bidualdus[1], Bitold, Bidaut[2][3], Bitaut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова бід- (біт-) (імёны ліцьвінаў Біцейка, Біцель, Біцін; германскія імёны Bettika, Bydilo, Bitinus) паходзіць ад гоцкага beodan 'чакаць, спадзявацца'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. Бітаўтаны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[11].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1905 год — 25 чалавек у вёсцы Бітаўтанах, 21 чалавек у маёнтку Бітаўтанах і 3 чалавекі ў засьценку Бітаўтанах[12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Boullón Agrelo A. I. Antroponimia medieval galega (ss. VIII–XII). — Tübingen, 1999. P. 157—158.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne dans les registres de comptes de l’Hôtel-Dieu de Soissons au XVe siècle // L’Onomastique, témoin de l’activité humaine. Actes du Colloque d’onomastique du Creusot (mai/juin 1984). — Paris, 1985. P. 288.
- ^ Morlet M.-T. Étude d'anthroponymie picarde. Les noms de personne en Haute Picardie aux XIIIe, XIVe, XVe siècles. — Amiens, 1967. P. 86.
- ^ Jean Tosti, Noms commençant par B, Dictionnaire des noms de famille de France et d’ailleurs
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 258, 487.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 57.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 159.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 315.