Павал Вусаў
Павал Вусаў | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 1975 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Магілёў, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1998), Варшаўскі ўнівэрсытэт (2003), Уроцлаўскі ўнівэрсытэт (2006) |
Занятак | палітоляг |
Навуковая сфэра | паліталёгія |
Месца працы | Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | cябра сакратарыяту «Вольная Беларусь» |
Навуковая ступень | доктар навук (2011) |
Павал Вусаў (нар. 1975, Магілёў, цяпер Беларусь) — беларускі палітоляг.
Доктар грамадзкіх навук (2011). Сябра Беларускага нацыянальнага сакратарыяту «Вольная Беларусь» (зь 2020 году). Прафэсар-ад'юнкт Варшаўскага ўнівэрсытэту (на 2022 год).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Узначальваў Магілёўскую мескую суполку «Маладых сацыял-дэмакратаў». У 2003 годзе скончыў асьпірантуру ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на катэдры паліталёгіі, а таксама магістратуру ў Школе Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 2003—2005 гадох працаваў выкладнікам паліталёгіі ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце. У 2004 годзе ўзначаліў Магілёўскую мескую суполку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і вылучыўся кандыдатам на парлямэнцкіх выбарах. У 2006 годзе паступіў ва Ўроцлаўскі ўнівэрсытэт паводле стыпэндыі імя Лэйна Кіркланда. Пазьней стаў весьці ва ўнівэрсытэтах Польшчы і Славаччыны паліталягічныя лекцыі пра дзяржаўны лад Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Заснаваў у Варшаве Цэнтар палітычнага аналізу і прагнозаў, у якасьці кіраўніка якога выступаў экспэртам у перадачах Беларускай службы Польскага радыё, а таксама ў Беларускім цэнтры эўрапейскіх дасьледаваньняў. Паступіў у дактарантуру Школы грамадзкіх навук Польскай акадэміі навук (ПАН). У 2011 годзе атрымаў ступеню доктара грамадзкіх навук у Інстытуце палітычных дасьледаваньняў ПАН за абарону дысэртацыі «Станаўленьне і ўмацаваньне нэааўтарытарнага рэжыму ў Беларусі ў 1994—2010 гадох», якую выдаў у 2014 годзе асобнай кнігай на 360 старонак (ISBN 978-83-64091-25-4). Да 2015 году стаў аўтарам звыш 500 паліталягічных артыкулаў, у тым ліку ў часопісе «Архэ-Пачатак».
У красавіку 2017 году выступіў суаўтарам Народнай праграмы «Вольная Беларусь»[1]. У ліпені 2020 году ўвайшоў у склад Беларускага нацыянальнага сакратарыяту «Вольная Беларусь»[2]. Працаваў прафэсарам-ад'юнктам у Варшаўскім унівэрсытэце[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Зянон Пазьняк, Павал Вусаў, Сяргей Папкоў, Юры Беленькі, Павал Мірановіч, Лявон Баршчэўскі, Юры Цехановіч, Мікалай Крыжаноўскі. Народная Праграма «Вольная Беларусь». — Варшава: Беларускія ведамасьці, 2017. — 72 с. — 300 ас. — ISBN 978-83-935476-7-8
- ^ Паведамленьне (Мэмарандум аб стварэньні Беларускага нацыянальнага сакратарыяту за мяжой Беларусі) // Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, 9 жніўня 2020 г. Праверана 16 верасьня 2022 г.
- ^ Зьміцер Лукашук. Амністыя Лукашэнкі за пратэсты, «атручэньне» Сахашчыка, крах Форума Цапкалы, Кабінэт // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 6 верасьня 2022 г. Праверана 16 верасьня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Павал Вусаў // Беларуская служба Радыё «Свабода», 2 жніўня 2016 г. Праверана 16 верасьня 2022 г.
- Павал Вусаў. Меркаваньні // Тэлеканал «Белсат», 29 ліпеня 2022 г. Праверана 16 верасьня 2022 г.
- Старонка Паўла Вусава ў Фэйсбуку
![]() |
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Сябры партыяў Беларусі
- Палітыкі Рэспублікі Беларусь
- Беларусы ў Польшчы
- Выпускнікі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Дактары сацыялягічных навук