Перайсьці да зьместу

Беларуская цэнтральная рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizardist (гутаркі | унёсак) у 16:12, 23 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Беларуская Центральная Рада (БЦР, па-нямецку: Weißruthenischer Zentralrat) — дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай адміністрацыі ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў Генэральнай акрузе «Беларусь», намінальна ўрад Беларусі ў 19431944 гадох.

Гісторыя

Беларуская цэнтральная рада была створана ў сьнежні 1943 з Беларускай рады даверу пры Генэральным камісарыяце Беларусі.

У БЦР увайшлі 14 чалавек: Радаслаў Астроўскі (прэзыдэнт), Мікалай Шкялёнак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Юры Сабалеўскі (2-і віцэ-прэзідэнт), Францішак Кушаль (вайсковыя справы), С. Кандыбовіч (фінансы), Аўген Калубовіч (справы культуры), Павал Сьвірыд (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. Стаськевіч (прафэсійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), Н. Абрамава, Н. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных разьдзелаў.

Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай, Беларусай краёвай абаронай (БКА). Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесьніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаныя ў Барысаўскай, Ганцавіцкай і Лідскай акругах).

У падпарадкаваньне БЦР былі перададзены Беларуская народная самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі. Члены БЦР спрабавалі стварыць з беларускага насельніцтва вайсковыя фарміраваньні.

Дзейнасьць БЦР фактычна была спынена на Другім Усебеларускім кангрэсе (27 чэрвеня 1944).

У сувязі з наступленьнем савецкіх войск большасьць членаў БЦР перабраліся ў Нямеччыну, дзе працягвалі дзейнасьць. Пасьлядоўнікі БЦР пасьля вайны дзейнічалі ў ЗША, Вялікабрытаніі і інш.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел БЦР уключаў у сябе некалькі акругоў пад нямецкім назовам Hauptgebieten:

Глядзіце таксама