Белае (Бельскі сельсавет)
Белае лац. Biełaje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Полацкі |
Сельсавет: | Бельскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 214 |
СААТА: | 2238808001 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°37′25″ пн. ш. 28°38′35″ у. д. / 55.62361° пн. ш. 28.64306° у. д.Каардынаты: 55°37′25″ пн. ш. 28°38′35″ у. д. / 55.62361° пн. ш. 28.64306° у. д. |
± Белае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Белае (з 14 ліпеня 1975 году — Азіна[a]) — вёска ў Беларусі, на беразе Белага возера. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Полацку, за 115 км ад Віцебску; за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баравуха, на аўтамабільнай дарозе Лепель — Полацак.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаецца ў Полацкай рэвізіі 1552 году як стан Белае.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Белае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віцебскай губэрні. На 1821 годзе ў мястэчку Белым існавалі мураваны касьцёл і карчма. На 1837 год сяло Белае знаходзілася ў складзе Замшанскай воласьці Полацкага павету, тут дзеяла царква Ўшэсьця Гасподняга, працавала валасная ўправа, праводзіліся два кірмашы на сьвята Ўшэсьця і 26 верасьня.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. З 21 жніўня 1925 году цэнтар сельсавету Полацкага раёну Полацкай акругі, тут працавалі працоўная школа і народны дом. 13 красавіка 1927 году савецкія ўлады стварылі ў Белым калгас «Авангард». На 1940 год у вёсцы было 45 двароў.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў Белым зьнішчылі 30 двароў. На 1946 год у вёсцы было 72 двары, на 1968 год — 186 двароў, на 1979 год — 339 двароў, на 1994 год — 347 двароў. 14 ліпеня 1975 году савецкія ўлады перайменавалі вёску ў Азіна.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 120 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 140 чал.; 1940 год — 208 чал.; 1946 год — 261 чал.; 1968 год — 559 чал.; 1979 год — 619 чал.; 1994 год — 743 чал.[1]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Белым дзее створаны савецкімі ўладамі музэй бальшавіка Ўладзімера Азіна; месьціцца Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Воднеў (1937—1997) — беларускі матэматык
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6