Баршчоўка (Добрускі раён)
Баршчоўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Сельсавет: | Баршчоўскі |
Насельніцтва: | 724 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247087 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′ пн. ш. 31°34′ у. д. / 52.217° пн. ш. 31.567° у. д.Каардынаты: 52°13′ пн. ш. 31°34′ у. д. / 52.217° пн. ш. 31.567° у. д. |
Баршчоўка на мапе Беларусі Баршчоўка |
Баршчо́ўка[1] — вёска ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці. Баршчоўка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Баршчоўскага сельсавету. Насельніцтва 724 чал. (2004).
Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Добруш, за 60 км ад Гомелю, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Церахоўка, разьмешчанай на лініі Гомель — Бахмач, каля шашы Церахоўка — Гомель Р124.
На поўначы вёска мяжуе з урочышчам Асіньнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVI ст. і знаходзілася ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага і зьяўлялася ўладаньнем Чартарыйскіх. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1776 року зьмяшчала карчму, вёска знаходзілася ў валоданьні графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1834 року ўладаньне графа І. Паскевіча. У 1788 року ў складзе Гомельскай воласьці Беліцкага павету. У 1816 року ў Зэфэльдзкай эканоміі Гомельскага маёнтку. У 1870 року адкрылася Міхайлаўская царква, працавала крупадрабнілка. У 1885 року — 6 ветракоў, хлебазапасны магазын. У 1897 року дзейнічалі царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, карчма.
З 8 сьнежня 1926 року зьяўляецца цэнтрам Баршчоўскага сельсавету Краснабудзкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага, з 25 сьнежня 1962 року Добрускага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці.
У 1930 року савецкія ўлады стварылі калгас «Рух наперад». У вёсцы знаходзіліся 3 ветракі, кавальня, конная крупадрабнілка, шорная майстэрня. Побач месьціўся саўгас «Пралетар».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў верасьні 1943 року спалілі 382 двары і забілі 24 мірныя жыхары, а ўсяго за часы акупацыі 32 чалавекі. У баі за вёску ў верасьні 1943 року загінула 11 савецкіх жаўнераў, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. На франтах загінулі 219 жыхароў вёскі.
У 1974 року ў Баршчоўку перасяліліся жыхары мястэчка Чырвоная Знамянка.
У склад Баршчоўскага сельсавету да 1997 року ўваходзіў цяпер ня існы пасёлак Вясёлы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1776 — 322 жыхара, 39 двароў.
- 1788 — 400 жыхароў.
- 1816 — 540 жыхароў, 129 двароў.
- 1834 — 896 жыхароў, 169 двароў.
- 1885 — 1057 жыхароў, 174 двары.
- 1897 — 197 двароў (паводле перапісу).
- 1908 — 1779 жыхароў, 352 двары.
- 1940 — 415 двароў.
- 1959 — 1223 жыхары (паводле перапісу).
- 2004 — 724 жыхары, 299 двароў.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуюць сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бібліятэкі, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, крама, кравецкая майстэрня.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы 299 жылых хат (2004). Пляноўка складаецца са зьлёгку выгінастай, доўгай вуліцы з шыротнай скіраванасьцю, якую пасярэдзіне перасякае прасталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1990—1992 роках улады збудавалі цагляныя хаты на 100 сем’яў, у якія перасялілі жыхароў з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар калгасу «Перамога».
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фальварак
- Царква Сьв. Міхала Арханёла
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цімох Вострыкаў (1922—2007) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.