Барок (Добрускі раён)
| Барок лац. Barok | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Добрускі |
| Сельсавет | Івакаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°15′40″ пн. ш. 31°18′36″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2333 |
| Паштовы індэкс | 247072 |
| СААТА | 3212824021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Барок на мапе Беларусі ± Барок | |
Барок (з 1934 году — Надзе́жда[a]) — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вуці. Уваходзіць у склад Івакаўскага сельсавету Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 км на поўдзень ад Добрушу, за 40 км ад Гомля; за 2 км ад чыгуначнай станцыі Івакі (лінія Гомель — Унеча), каля аўтамабільнай дарогі Церахоўка — Гомель.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Барок заснавалі перасяленцы з суседніх вёсак у другой палове XIX стагодзьдзі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Барок вярнулі БССР, у гэты час пасёлак налічаў 27 двароў і ўваходзіў у склад Старасельскага сельсавету Насовіцкага раёну Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас.
За часамі нямецка-савецкай вайны ў верасьні 1942 году нямецкія войскі спалілі ўвесь пасёлак і забілі 3 мірныя жыхары.
У 1959 годзе Барок знаходзіўся ў складзе калгасу «Івакі» з цэнтрам у вёсцы Іваках. Да 8 снежня 1966 году пасёлак уваходзіў у склад Насовіцкага сельсавету[1]. На 2004 год у Барку было 10 гаспадарак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1926 год — 119 чалавек; 1959 год — 93 чалавекі
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 13 чалавек[2]
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плян Барку складаецца з простай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова ўздоўж ракі драўляныя хатамі сядзібнага тыпу.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 360.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.