Бабічы (Рэчыцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бабічы
трансьліт. Babičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рэчыцкі
Сельсавет: Бабіцкі
Насельніцтва: 906 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2340
Паштовы індэкс: 247534
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′41″ пн. ш. 30°0′13″ у. д. / 52.29472° пн. ш. 30.00361° у. д. / 52.29472; 30.00361Каардынаты: 52°17′41″ пн. ш. 30°0′13″ у. д. / 52.29472° пн. ш. 30.00361° у. д. / 52.29472; 30.00361
Бабічы на мапе Беларусі ±
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы

Ба́бічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ведрычу. Цэнтар сельсавету Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 906 чалавек. Знаходзяцца за 28 км на паўднёвы захад ад Рэчыцы, на аўтамабільная дарозе Васілевічы — Рэчыца. Чыгуначная станцыя.

Бабічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Бабічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як сяло Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Каля 1503 году паселішча значыцца ў дакумэнтах, датычных канфліктаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай.

У XVII стагодзьдзі Бабічы ўпамінаюцца ў зьвязку з удзелам на баку Рэчы Паспалітай у вайне, якая адбывалася з Маскоўская дзяржавай. У гэты час яны былі рэзыдэнцыяй роду Аскеркаў, якія мелі тут умацаваны замак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бабічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. У 1795 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Юдзіцкіх, тут было 17 двароў, працавала паштовая станцыя. Праз Бабічы праходзіў гасьцінец Бабруйск — Брагін. На 1858 год у мястэчку было 27 двароў.

15 лютага 1886 году адбыўся ўвод у эксплюатацыю чыгуначнай лініі Лунінец — Гомель, пачала працаваць чыгуначная станцыя. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 84 двары, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, карчма, пошта, крама. На 1908 год існавалі аднайменныя мястэчка, станцыя (4 двары) і фэрма.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Бабічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. У 1930 годзе ў вёсцы працавалі 2 кузьні, 2 смалярні, дрэваапрацоўчая майстэрня, млын, школа, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі. На 2004 год тут было 1154 двары. У 2000-я Бабічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 244 чал.; 1897 год — 605 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 749 чал. у мястэчку Бабічах, 28 чал. на чыгуначнай станцыі Бабічы і 7 чал. на фэрме Бабічы; 1959 год — 2263 чал.; 1999 год — 1033 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1154 чал.[2]; 2010 год — 906 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бабічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян складаецца з 2-х доўгіх крывалінейных вуліцаў мэрыдыянальнай арыентацыі, злучаных кароткімі пэрпэндыкулярна разьмешчанымі вуліцамі. На ўсходзе паралельна да галоўных праходзіць крывалінейная вуліца. Жылыя дамы пераважна драўляныя сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква (XIX ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 281
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]