Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
| Бабровічы | |
| Населены пункт | |
Аўтобусны прыпынак | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Івацэвіцкі |
| Сельсавет | Целяханскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°36′35″ пн. ш. 25°46′24″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 56 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1645 |
| Паштовы індэкс | 225295 |
| СААТА | 1234855008 |
| Нумарны знак | 1 |
| Бабровічы на мапе Беларусі ± Бабровічы | |
Бабро́вічы[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у Целяханскі сельсавет. Знаходзіцца на паўднёвым беразе Бабровіцкага возера.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падчас другой сусьветнай вайны ў нядзелю 13 верасьня 1943 году нямецкія карнікі спалілі вёску і забілі 676 яе жыхароў за дапамогу партызанам. Уратаваліся адзінкавыя вяскоўцы — Фёдар Петруковіч і яго 10-гадовая дачка Надзея, 7-гадовы Іван Петруковіч і яго старэйшая 15-гадовая сястра Вольга[2].
26 чэрвеня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Выганашчанскага ў склад Целяханскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 56 чалавек
- 1999 год — 104 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 151
- ↑ Анатоль Кляшчук. Я не пасьпела паглядзець у вочы немцу, які страляў у мяне // Зьвязда : газэта. — 9 лютага 2011. — № 25 (26889). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 (рас.)