Алесь Гародня
- Запыт «Аляксандар Функ» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Функ».
Алесь Гародня | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Функ |
Псэўданімы |
|
Нарадзіўся | 8 студзеня 1899 Перм |
Памёр | 12 верасьня 1944 (45 гадоў) Узбэцкая ССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, крытык, рэдактар |
Дэбют | 1925 |
Значныя творы |
|
Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндар Эра́ставіч Функ (8 студзеня 1899, Перм, Расейская імпэрыя — 12 верасьня 1944, ГУЛАГ) — празаік, крытык, рэдактар. Вядомы таксама пад псэўданімамі Ф. Гарадзенскі, Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і нямецкага памешчыка. Сям’я часта наведвалася на Пружаншчыну, дзе мелі маёнткі дзед (у Зьдзітаве) і маці (у Семянчы) Аляксандра Функа[1]. Ягоны бацька, польскі чыноўнік, варожа ставіўся да беларускай мовы, а сам Аляксандар цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклёр[1].
Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў тэхнічным рэдактарам часопісу «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам зь Міхасём Чаротам, Валерам Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.
Арыштаваны 3 лістапада 1930 року па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызьме, 15 чэрвеня 1931 асуджаны да зьняволеньня, этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлягер(ru) НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзьведжая Гара). Вызвалены ў 1934.
Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935, сасланы ў Самаркандзкую вобласьць (Узбэцкая ССР). 19 сьнежня 1942 прыгавораны да расстрэлу. Прысуд заменены 10 гадамі пазбаўленьня волі. Памёр у зьняволеньні.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў у 1925 року ў часопісе «Полымя». Сябра «Літаратурнай камуны», пазьней «Маладняка».
Стаяў на пазыцыях ваяўнічага сацыялягізму, востра крытыкаваў «нацдэмаў»: А. Бабарэку, Ф. Купцэвіча, А. Дудара й іншых.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «На крэсах»: аповесьць (Мн., 1927)
- «Варта на Рэйне»: аповесьць (Мн., 1930)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Канстанцін Карнялюк. Шляхі вядуць у Здзітава і Семянчу… // Раённыя будні. — Пружаны: 24 чэрвеня 1997. — № 50 (7498). — С. 2.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- ГАРОДНЯ Алесь // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Мікуліч Б. Пра аповесці Гародні // Літ. дадатак да газ. «Савецкая Беларусь». — 28 жніўня 1928.
- Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30-я гады). — Мн.: 1975.
- Кандыбовіч С. Функ Аляксандар // Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: Беларускі гістарычны агляд, 2000.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Памерлі 12 верасьня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Беларускія крытыкі
- Беларускія літаратары
- Беларускія рэдактары
- Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»
- Сябры Беларускай сацыялістычнай грамады
- Беларускія немцы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Рэпрэсаваныя ва УзССР
- Высланыя
- Памерлі ў месцах пазбаўленьня волі
- Памерлі ва Ўзбэкістане