Аркадзь Качан
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Качан.
Аркадзь Качан | |
Дата нараджэньня | 13 траўня 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 сьнежня 1982 (61 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца працы | Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (надпалітычнае) Рада БНР Беларускі культурна-грамадзкі клюб Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі |
Сябра ў | Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускі культурна-грамадзкі клюб і Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі |
Бацька | Антон Качан |
Маці | Вера Качан |
Дзеці | Юрка Качан |
Аркадзь Качан (13 траўня 1921 — 4 сьнежня 1982) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 13 траўня 1921 г. у в. Барсуках Наваградзкага ваяводзтва ў Польскай Рэспубліцы у сям’і настаўнікаў Антона і Веры Качаноў.
Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў Маладэчне. Пазьней працаваў сакратаром суда ў Глыбокім. Па сканчэньні курсаў каманднага складу Беларускай самааховы ў Лебедзеве каля Маладэчна кіраваў ротай 13-га Беларускага паліцыйнага батальёну СД у Вялейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну і трапіў у дывізію «Беларусь», разам зь якой пазьней здаўся амэрыканцам.
Па вайне некалькі гадоў правёў у лягеры для перамешчаных асобаў у Розэнгайме. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі, у Сыднэі. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар Беларускага аб’яднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Сябра Рады БНР, Беларускага культурна-грамадзкага клюбу і Фэдэральнае рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Напрыканцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сыднэі. Сталы фундатар беларускіх выданьняў і ўстановаў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў кніжні аўстралійскіх унівэрсытэтаў.
Памёр 4 сьнежня 1982 г. у Сыднэі. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак Роквуд.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кастусь Акула прысьвяціў верш памяці Аркадзя Качана[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сёння 100 гадоў ад нараджэння... - Натальля Гардзіенка
- Качан Аркадзь (бел.) // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 110.
- Кастусь Акула. Аркадзь Качан (бел.) // Зважай. — Таронта: Сакавік, 1983. — № 1 (29). — С. 7. — ISSN 0700-5172.
- Кастусь Акула. Памяці Аркадзя Качана (бел.) // Зважай. — Таронта: Чырвень, 1983. — № 2 (30). — С. 8. — ISSN 5172.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 13 траўня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 4 сьнежня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Сыднэі
- Нарадзіліся ў Наваградзкім ваяводзтве
- Пахаваныя на могілках Руквуд
- Сябры Рады БНР
- Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў Аўстраліі
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Сябры 30-й грэнадэрскай дывізіі СС
- Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне