Руквуд (могілкі)
Выгляд
Руквуд, Роквуд[1] (па-ангельску: Rookwood Cemetery, Rookwood Necropolis) — могілкі ў заходнім прыгарадзе Сыднэю.
Могілкі былі створаныя ў 1868 годзе, разьмешчаныя за 17 кілямэтраў на захад ад справавога цэнтру места. Плошча нэкропалісу каля 300 гектараў, што робіць яго найбуйнейшым ў Паўднёвай паўкулі. На могілках больш за мільён пахаваньняў.
Беларусы, пахаваныя на могілках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Надзея Лужынская — беларуская грамадзкая дзяячка, кіраўнік Жаночага камітэту пры Беларускім культурна-грамадзкім клюбе.
- Міхась Зуй (1909 — 1995) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.
- Аляксандар Смаль — рэдактар інфармацыйнага бюлетэню «Новае Жыцьцё».
- Аркадзь Качан (1921 — 1982) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч.
- Аўгіньня Каранеўская (1919 — 1983) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.
- Язэп Малецкі (1906 — 1982) — беларускі грамадзкі дзяяч, рэдактар і выдавец; лекар.
- Адам Чурыла (1911 — 1972) — беларускі грамадзкі дзяяч у Аўстраліі.