Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі (БАА) — арганізацыя беларускай эміграцыі, заснаваная 28 студзеня 1950 году ў Сыднэі пад назваю Беларускае аб’яднаньне ў Новай Паўднёвай Валіі. У кастрычніку 1950 году пераназваная ў БАА. Першая беларуская арганізацыя, якую афіцыйна прызналі аўстралійскія ўлады. Займаецца культурна-асьветнай дзейнасьцю.

Афіцыйна зарэгістраваная 25 сакавіка 1950 году. Старшыня — Уладзімер Клуніцкі. Мела на мэце аб’яднаньне беларусаў і іх прэзэнтацыю на міжнацыянальных мерапрыемствах. Выдавала першыя нумары інфармацыйнага бюлетэню Беларускага аб’яднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі «Новае Жыцьцё».

БАА — сябар Асацыяцыі па справах Аб’яднаных нацыяў, уваходзіла ў склад Камітэту тыдня заняволеных народаў. Паводле прапановы БАА ў 1974 годзе Кангрэс сусьветнай антыкамуністычнай лігі прыняў «Рэзалюцыю па незалежнасьці Беларусі».

Пры БАА дзейнічаюць беларускі хор, гурток мастацкай самадзейнасьці. Праз супрацоўніцтва з аўстралійскімі арганізацыямі па справах Аб’яднаных нацыяў БАА брала ўдзел у штогадовым Міжнародным дыпляматычным балі. Выдавала інфармацыйны часапіс «Новае жыцьцё» (№ 1—9, 1950-я). Генэральны сакратар БАА — А. Алехнік.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]