Перайсьці да зьместу

Арда Туран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арда Туран
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1987(1987-01-30)[1][2] (39 гадоў)
Рост 175 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца, флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2011 Галатасарай 130 (29)
2006 Манісаспор[d] 15 (2)
2011—2015 Атлетыка Мадрыд 127 (13)
2015—2020 Барсэлёна 36 (5)
2018—2020 Істанбул Башакшэхір 37 (2)
2020—2022 Галатасарай 39 (4)
Зборныя
2003—2005 Турэччына (да 18)[d] 11 (2)
2004—2006 Турэччына (да 19)[d] 18 (6)
2006—2017 Турэччына 100 (16)
Трэнэрскія клюбы
2025—4 Шахтар Данецк

Арда Туран (па-турэцку: Arda Turan; нар. 30 студзеня 1987 году, Стамбул, Турэччына) — былы турэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Турэччыны. Цяпер працуе трэнэрам.

Арда зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Галатасараю». Да асноўнай каманды стаў падцягвацца яшчэ ў часы працы ў клюбе Георгія Хаджы. Першы афіцыйны матч правёў у гульні на Кубак Турэччыны супраць «Бурсаспору» 22 студзеня 2005 году. У 2006 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клюб Супэрлігі «Манісаспор». Напачатку сэзону 2006—2007 гадоў вярнуўся з арэнды і ў хуткім часе стаў гульцом асновы клюбу.

10 жніўня 2011 году Туран перайшоў у мадрыдзкі «Атлетыка», падпісаўшы кантракт на 4 гады[3]. Сума трансфэру склала 12 млн эўра, што сталася самым дарагім трансфэрам турэцкага футбалісту[4]. Дэбютаваў за новы клюб 28 жніўня 2011 году супраць «Асасуны», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Лізе Эўропы дэбютаваў у стартавым складзе 15 верасьня 2011 году ў матчы супраць «Сэлтыку», адзначыўся галявым пасам. У сэзоне 2013—2014 гадоў быў адным з асноўных гульцоў каманды, калі «Атлетыка» здолеў атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі і дайсьці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

За нацыянальную зборную Турэччыны дэбютаваў у 2006 годзе. На чэмпіянаце Эўропы 2008 году Арда забіў два мячы, у тым ліку пераможны ў браму швайцарцаў.

«Галатасарай»:

«Атлетыка»:

«Барсэлёна»:

  1. TURAN ARDA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. Arda Turan // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Arda Turan'ın Transferi Konusunda Anlaşma Sağlandı. Galatasaray.org
  4. Heavyweights keep a low profile. FIFA.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]