АптыКурс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«АптыКурс»
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Усё стала прасьцей
Заснаваная 9 жніўня 1993 (30 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 95
Закрытая 24 ліпеня 2023[1]
Ключавыя фігуры Барыс Чарэднік (старшыня праўленьня)[2]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі банкаўскі рахунак, валютны абмен, грашовы перавод, давернае кіраваньне, інкасацыя, уклад
Абарачэньне 31 061 млн рублёў (2009 год; 14 451 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак 69,744 млн рублёў (2013)
Чысты прыбытак -1,685 млн рублёў (2013[3]; 1880 тыс $[4])
Аўдытар «Grant Thornton»

«АптыКурс» — нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя Беларусі, заснаваная ў жніўні 1993 году ў якасьці «Абсалютбанку», што існавала да жніўня 2023 году.

Асноўны акцыянэр ТАА «Інтэрсэрвіс» (99,64%).

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрэса : Менск, праспэкт Незалежнасьці, 95.

Асноўныя акцыянэры: ТАА «Інтэрсэрвіс» (Беларусь, 99,64%), іншыя (0,36%)[5].

Мае 5 цэнтраў банкаўскіх паслугаў, філію «Крэда», разьлікова-касавы цэнтар, 28 касаў, 8 пунктаў абмену валюты[6].

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МФА 153001898, УНП 100331707.

S.W.I.F.T.: ABLT BY 22.

Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры № 100331707

Тэлекс: 252696 ABSOL BY.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаткам існаваньня «Абсалютбанку» лічыцца 9 жніўня 1993 году, калі паміж заснавальнікамі была падпісана дамова пра сумесныя дзеяньні па стварэньні камэрцыйнага банку. 29 сьнежня 1993 году Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь была праведзена рэгістрацыя камэрцыйнага банку «Абсалютбанк» і, у адпаведнасьці з арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Пра банкі і банкаўскую дзейнасьць у Рэспубліцы Беларусь» была выдадзена ліцэнзія на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацыяў[7]. 19 красавіка 1994 году быў зарэгістраваны таварны знак «Абсалютбанку», а 5 сьнежня атрымана ліцэнзія на ажыцьцяўленьне апэрацыяў у іншаземнай валюце. 22 сьнежня 1994 году была зарэгістравана першая філія «Абсалютбанку» ў Берасьці. 20 сакавіка 1995 году банк атрымаў ліцэнзію на ажыцьцяўленьне пасрэдніцкай, камэрцыйнай і кансультацыйнай дзейнасьці на рынку каштоўных папераў, а 1 сьнежня 1996 году ліцэнзію на ажыцьцяўленьне дзейнасьці дэпазытарыя.

30 сакавіка 2000 году адбылася рэарганізацыя прававога статуту банку з таварыства з абмежаванай адказнасьцю ў закрытае акцыянэрнае таварыства. 12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову аб адклікаьні ў «Абсалютбанка» з 20 сакавіка 2003 году дазволу на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў у сувязі зь невыкананьнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў эўра[8]. Каб вярнуць страчаны дазвол на прыцягненьне ўкладаў, у 2003 годзе было выпушчана ў абарачэньне рэкордная колькасьць акцыяў «Абсалютбанку», дзякуючы чаму ўстаўны капітал павялічыўся ў пяць разоў.

3 7 сьнежня 2003 году ЗАТ «Абсалютбанк» стаў паўнапраўным карыстальнікам і ўдзельнікам міжнароднай сыстэмы ажыцьцяўленьня ўзаемаразьлікаў S.W.I.F.T. 8 жніўня 2005 году быў адчынены цэнтар банкаўскіх паслугаў у Горадні, які 1 сакавіка 2008 году быў пераўтвораны ў самастойнае структурнае падразьдзяленьне. 12 чэрвеня 2008 году банк пашырыў ліцэнзію на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці для выпуску ў абарачэньне банкаўскіх плястыкавых картак[9].

10 сьнежня 2009 году адбыўся напад на пункт абмену валюты, які належаў «Абсалютбанку» і разьмяшчаўся каля ўнівэрсаму «Аўтазаводскі» ў Менску[10]. У выніку нападу была забіта касірка абменнага пункту Тацьцяна Пятрова[11]. Амаль праз тыдзень, 18 сьнежня 2009 году, адбыўся напад на іншы абменны пункт «Абсалютбанку», каля ўнівэрсальнай крамы «Цэнтральны» на праспэкце Незалежнасьці ў Менску[12].

У кастрычніку 2014 кіпрскія ўласьнікі прадалі банк беларускай кампаніі ТАА «Інтэрсэрвіс»[13]. Статутны фонд складаў 63 306,4 млн руб. (2014)[14].

На канец сьнежня 2020 году 2 дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны захоўвалі ў «Абсалютбанку» некалькі млн даляраў ЗША і эўра. Тарас Казак меў на рахунках каля 8,8 млн эўра і 8,2 млн даляраў, а Віктар Медзьвядчук і ягоная жонка — 9,5 млн эўра. За студзень—сакавік 2021 году сродкі кліентаў у банку павялічыліся на 70 млн рублёў. Але за красавік—верасень 2021 году колькасьць сродкаў на рахунках скарацілася на 2/3 (на 120 млн рублёў) да 73,3 млн рублёў. У выніку «Абсалютбанк» апусьціўся на 20-е месцаў сярод камэрцыйных банкаў Беларусі паводле памеру актываў[15].


5 ліпеня 2022 году банк зьмяніў назоў на ЗАТ «АптыКурс НКФА»[a], а юрыдычны статус — на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю(en)[17][18][19]. 8 жніўня 2023 году Нацыянальны банк Беларусі ухваліў Пастанову № 283 аб адкліканьні ў «АптыКурса» дазволу на банкаўскую дзейнасьць на падставе рашэньня ад 24 ліпеня агульнага сходу акцыянэраў «АптыКурса» пра закрыцьцё прадпрыемства[20].

Міжнародныя санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 жніўня 2021 году «Абсалютбанк» быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША як банк ТАА «Інтэрсэрвіс», якім валодае Мікалай Верабей(ru), беларускі прадпрымальнік з чорнага сьпісу Эўразьвязу, а таксама санкцыйных сьпісаў Канады й Вялікабрытаніі, знаходжаньне якога ў бліжэйшым атачэньні Аляксандара Лукашэнкі прыносіць дывідэнды Варабею й яго кампаніям[21][22].

18 жніўня 2021 году банк спыніў пераводы грошай у замежнай валюце, акрамя расейскай, у тым ліку праз «Western Union(en)», выдачу й абслугоўваньне картак сыстэмы «VISA(uk)»[23]. У сакавіку 2022 году банк быў даданы ў санкцыйны сьпіс Канады[24].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У арыгінале ЗАТ "ОптіКурс" НКФО"[16]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://optikurs.by/o-nkfo/novosti/o-likvidaczii-nkfo.html
  2. ^ Праўленьне банку (рас.) Пра банк. Абсалютбанк. Праверана 3 лістапада 2014 г.
  3. ^ Справаздача за 2013 год паводле МСФС (рас.) Справаздачнасьць і фінансавыя вынікі. ЗАТ «Абсалютбанк» (21 траўня 2010). Праверана 23 жніўня 2014 г.
  4. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 07 сьнежня 2010 г.
  5. ^ Акцыянэры банку (рас.) Пра банк. Абсалютбанк. Праверана 3 лістапада 2014 г.
  6. ^ Адрасы і тэлефоны (рас.). ЗАТ «Абсалютбанк». Праверана 23 жніўня 2014 г.
  7. ^ Абсолютбанк (рас.) Все банки Беларуси Праверана 23 жніўня 2014 г.
  8. ^ Ігар Грышын. Чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненьне ва ўклады сродкаў грамадзян // Зьвязда : газэта. — 14 сакавіка 2003. — № 63-64 (24747-24748). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Гісторыя ЗАТ «Абсалютбанк». Лічбы і факты (рас.) Пра банк. ЗАТ «Абсалютбанк». Праверана 23 жніўня 2014 г.
  10. ^ Абрабаваны яшчэ адзін абменны пункт «Абсалютбанка» ў Менску. БелаПАН (18 сьнежня 2009). Праверана 13 лютага 2011 г.
  11. ^ Яўген Валошын (12 сьнежня 2009) Нелюдзь зарэзаў касірку Таню на яе працоўным месцы. «Звязда». Праверана 13 лютага 2011 г.
  12. ^ За апошні тыдзень у Менску абрабаваныя два абменныя пункты «Абсалютбанка» Фінансы. БелаПАН (18 сьнежня 2009). Праверана 2 кастрычніка 2011 г.
  13. ^ Александр Заяц. Шакутин и Воробей обзавелись собственным банком // TUT.BY, 29 кастрычніка 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
  14. ^ Паказьнікі дзейнасьці ў 2014 годзе (рас.) Справаздачнасьць і фінансавыя вынікі. Абсалютбанк. Праверана 23 жніўня 2014 г.
  15. ^ З банка, якім валодаў блізкі да Лукашэнкі бізнэсмэн, вывелі ⅔ сродкаў // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 18 кастрычніка 2021 г. Праверана 6 ліпеня 2022 г.
  16. ^ https://optikurs.by/o-nkfo/
  17. ^ Аб зьмяненні юрыдычнага статусу закрытага акцыянернага таварыства «АБСАЛЮТБАНК» на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю
  18. ^ Изменение юридического статуса  (рас.)
  19. ^ Изменение юридического статуса в ЗАО «ОптиКурс» НКФО"  (рас.)
  20. ^ Нацбанк адклікаў ліцэнзію на вядзеньне банкаўскай дзейнасьці ў былога «Абсалютбанка» // Газэта «Зьвязда», 8 жніўня 2023 г. Праверана 9 жніўня 2023 г.
  21. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  22. ^ Ken Thomas. (2021-08-09) Biden Sanctions Belarus Olympic Committee, Companies (анг.). The Wall Street Journal(pl)Праверана 2021-08-11 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  23. ^ Абсалютбанк спыняе абслугоўванне картак VISA і валютных пераводаў. Гэта вынік амерыканскіх санкцый. Наша Ніва (2021-08-18).
  24. ^ Канада расширила санкции против белорусских властей (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-13 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]