Яўген Валошын
Яўген Валошын | |
| Яўген Юр'евіч Валошын | |
Яўген Валошын у 2008 годзе | |
| Дата нараджэньня | 17 сакавіка 1986 (40 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | журналіст |
| Месца працы | |
| Жанры | рэгі |
| Інструмэнты | гітара |
| Гурты | Jab Club (з 2009 г. HandmadE) |
| Лэйблы | Panda Promotion |
| Узнагароды | «Вольнае слова» (2009, 2010) |
| Сайт | waloshyn.blog.tut.by |
Яўген Юр’евіч Валошын (1986, Менск) — беларускі музыка і журналіст.
Нарадзіўся ў Менску ў 1986 годзе. Навучаўся ў беларускамоўнай школе №84. У 2004 годзе скончыў Ліцэй БДУ. У 2009 — Інстытут журналістыкі БДУ. Пасьля працаваў у «Эўрапейскім радыё для Беларусі» ды газэце «Камсамольская праўда». У 2010-2011 гадох узначальваў аддзел журналісцкіх расьсьледаваньняў у газэце «Зьвязда». Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расьсьледаваньні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009[1] і 2010[2] гады. Пасьля выданьня 3 кастрычніка 2009 г. яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі»[3] ў краіне забаранілі продаж спайсу[4]. Другую ўзнагароду прысудзілі за адразу 2 артыкулы «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне»[5][6] і «Бітва за роднае слова»[7][8][9].
Займаецца тайскім боксам у клюбе «Чынук»[10] ды стаўся прызэрам студэнцкага першынства Беларусі 2009 году[11]. З 2008 году грае, сьпявае ды піша музыку ў гурце Jab Club (з 2009-га[12] — HandMade).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Вольнае слова» ў Дзень Свабоды // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 7 лютага 2011 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
- ↑ БАЖ уганараваў пераможцаў конкурсу «Вольнае слова-2010» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 7 траўня 2011 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
- ↑ Яўген Валошын. У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі // Зьвязда : газэта. — 3 кастрычніка 2009. — № 209 (26817). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Падведзеныя вынікі конкурсу «Вольнае слова-2009» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 21 красавіка 2010 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
- ↑ Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 1) // Зьвязда : газэта. — 19 лістапада 2010. — № 227 (26835). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 2) // Зьвязда : газэта. — 20 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 1) // Зьвязда : газэта. — 28 сьнежня 2010. — № 254 (26861). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 2) // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2010. — № 255 (26862). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 3) // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Дэбют на ТГ: Jab Club // Тузін гітоў, 18 сакавіка 2008 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
- ↑ Глеб Лабадзенка. Яўген Валошын: атрымаў у вока і напісаў песьню // Тузін гітоў, 17 лютага 2010 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
- ↑ Глеб Лабадзенка. Jab Club пераназваўся ў HandmadE і зьняў першы кліп // Тузін гітоў, 15 сьнежня 2009 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Артыкулы Яўгена Валошына для Эўрарадыё
- Старонка «У кантакце»
- Яўген Валошын. Ці прадаецца самы папулярны ў Беларусі наркотык на кожным кроку // Зьвязда : газэта. — 26 кастрычніка 2010. — № 209 (26817). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- Яўген Валошын. Чаму Беларусь не абаранілі ад нашэсьця наркатычных «бубак» // Зьвязда : газэта. — 27 кастрычніка 2010. — № 210 (26818). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |