Вічэнца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Вічэнца (па-італьянску: Vicenza) — горад і камуна на паўночным усходзе Італіі, у рэгіёне Вэнэта, у правінцыі Вічэнца. Ляжыць ля падножжа вэнэцкіх Альпах, на беразе ракі Бакільёнэ ў басэйне ракі Брэнты. Месьціцца на адлегласьці каля 60 км на захад ад Вэнэцыі і каля 200 км на ўсход ад Міляну.

У сьнежні 2008 году Вічэнца налічвала 115 000 жыхароў, а яе мэтрапалітарны абшар складаў 270 000 чалавек.

У Вічэнцы знаходзіцца амэрыканская вайсковая база Эдэрле. У горадзе маецца футбольны клюб Вічэнца.