Перайсьці да зьместу

Брэшыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэшыя
па-італьянску: Brescia
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Эміліё Дэль Бона[d] і Laura Castelletti[d]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 149 ± 0 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова італьянская мова
Этнахаронімы bresciano, bresan і bresciani
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 030
Паштовы індэкс 25121–25136
Нумарны знак BS
Узнагароды
срэбны медаль «За ваенную адвагу» Q3678432? места[d]
Сайт comune.brescia.it (італ.)
Брэшыя на мапе Італіі
Брэшыя
Брэшыя
Брэшыя

Брэшыя (па-італьянску: Brescia, па-лямбардзку: Brèsa, па-лацінску: Brixia) — горад у італьянскім рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Месьціцца ля падножжа Альпаў, за некалькі кілямэтраў ад азёраў Гарда і Ізэо. Маючы насельніцтва больш за 200 тысячаў чалавек, Брэшыя зважаецца другім паводле велічыні горадам у Лямбардыі і чацьверты паводле гэтага жа паказьніку местам на паўночным захадзе Італіі. Лічыцца важным прамысловым горадам[4].

Брэшыйскі замак.

Горад стаў рымскім у 225 годзе да н. э., калі кенаманы падпарадкаваліся рымлянам. За часам картагенскіх войнаў Брыксія, як тады называлася месла, была ў хаўрусе з рымлянамі. Калі быў утвораны Кельцкі зьвяз, скіраваны супраць Старажытнага Рыма, места заставалася верным рымлянам. З сваімі рымскімі хаўрусьнікамі горад зьнянацку напаў і зьнішчыў інсубраў. У 89 годзе да н. э. Брыксія атрымала статус гораду, а ў 41 годзе да н. э. ейныя жыхары здабылі рымскае грамадзянства. Пры Тыбэрыюсе быў пабудаваны аквэдук. У 402 годзе горад быў спустошаны вэстготамі Алярыха I. За часам уварваньня гунаў, ачоленых Атылам, у 452 годзе горад быў абложаны і разрабаваны. У 568 або 569 гадах Брэшыя была адабраная ў бізантыйцаў лянгабардамі, якія зрабілі яе сталіцай аднаго са сваіх паўнезалежных герцагстваў. У 774 годзе Карл Вялікі захапіў горад і паклаў канец Лянгабардзкаму каралеўству ў паўночнай Італіі. З 855 па 875 гады пры Людовіку II Брэшыя стала фактычнай сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі. Пазьней улада біскупа як прадстаўніка імпэрыі паступова саступіла месца мясцовым грамадзянам і знаці, у выніку чаго Брэшыя стала свабоднай камунай прыблізна ў пачатку XII стагодзьдзя. Пазней камуна пашырылася на суседнія вёскі за кошт прыхільнасьці мясцовых землеўладальнікаў. У 1138 годзе Брэшыя перажыла паўстаньне супраць мясцовага біскупа Манфрэда, якое ачоліў радыкальны рэфарматар і канонік Арнольд Брэшыйскі[5].

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.
  2. ^ а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  3. ^ а б https://demo.istat.it/?l=it
  4. ^ Meneghello, Matteo (27.11.2014). «Brescia remains Italy’s industrial capital». Ilsole24ore.com.
  5. ^ Moore, R. I. (1994). «The Origins of European Dissent». London: University of Toronto Press. — С. 117. — ISBN 0-8020-7566-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]